На свяце Элады ніяк не абысціся без грэчаскага ёгурту - вырашылі арганізатары свята грэчаскай культуры «Калімера!», якое адбылося ў мінулую суботу ў Верхнім горадзе беларускай сталіцы. І не памыліліся: гасцям свята, якія далучаліся да мастацкіх выстаў і ўрокаў грэчаскай мовы, фатаграфаваліся з Старажытнагрэчаскімі багамі, удзельнічалі ў спартыўных эстафетах па алімпійскіх відах спорту ... даспадобы прыйшоўся вытанчаны грэчаскі ласунак - сапраўдны грэчаскі ёгурт “TEOS” ад кампаніі «Савушкін прадукт».

Ні для каго ні сакрэт, што кулінарныя традыцыі - найважнейшая частка культуры Грэцыі, а грэчаскі ёгурт - неад'емная аснова многіх нацыянальных кулінарных вынаходніцтваў. Яго спажываюць як самастойную страву, дадаюць у якасці заправы для салатаў і супаў, гатуюць на яго аснове дэсерты, соусы да мяса і рыбы ... І вам зусім неабавязкова везці яго з Грэцыі, правёўшы там чарговы адпачынак. Цяпер сапраўдны грэчаскі ёгурт можна купіць у любым прадуктовым магазіне Беларусі, і тым больш у любым гіпермаркеце. Для аматараў міжземнаморскай культуры і прыхільнікаў правільнага харчавання, ды і ўсіх, хто сочыць за сваім здароўем і постаццю спецыяльна створаны натуральны грэчаскі ёгурт TEOS, як без цукру, так і з разнастайнымі смакамі спелай садавіны і ягад.
Яго ўнікальнасць у натуральным складзе, поўнай адсутнасці загушчальнікаў і стабілізатараў, нізкай тлустасці і каларыйнасці, і пры гэтым густой крэмавай кансістэнцыі, што неверагодным чынам спалучаецца з дзіўнай лёгкасцю. Сакрэт - у асаблівай тэхналогіі вытворчасці (аддзялення залішняй сыроваткі пасля сквашвання). А яшчэ «TEOS» мае ў 2 разы больш бялку і значна менш вугляводаў, чым звычайныя ёгурты, што робіць яго асабліва каштоўным і карысным, а непаўторны далікатны смак - прыемны бонус.
«Гэты ёгурт - выдатная замена высокакаларыйным дэсертам», «TEOS» вельмі падобны па смаку да таго ёгурту, які мы нядаўна спрабавалі ў Грэцыі ... », «Я гатую з ім аўсяную кашу з разынкамі, гэта вельмі смачна і карысна ... » - дзяліліся адзін з адным уражаннямі і парадамі госці свята, з задавальненнем спрабуючы Грэцыю, якая стала трошкі бліжэй, на смак!