Грэчаскі ёгурт «TEOS» атрымаў прызнанне экспертаў у Маскве

19.09.2017

Прадукцыя кампаніі «Савушкін прадукт» ў чарговы раз пацвердзіла свае лідарскія пазіцыі на рынку Расійскай Федэрацыі.

На днях лінейка грэчаскіх ёгуртаў «TEOS» і сыр сметанковы «Брэст-Літоўск» сталі безумоўнымі пераможцамі міжнароднага прафесійнага конкурсу «Прадукт года», які праходзіў пад патранажам Рассельгаснагляду ў рамках адной з найбуйнейшых міжнародных выстаў харчовай індустрыі - WorldFood Moscow 2017. Выстава прайшла ў Маскве ў ЦВК «Экспацэнтр» з 11 па 14 верасня. Дарэчы, у гэтым годзе сваю прадукцыю тут прэзентавала каля 2000 кампаній з 60 краін свету.

sav-7.jpg

Высокая якасць, натуральнасць і далікатны сметанковы смак натуральных малочных прадуктаў кампаніі «Савушкін прадукт», якія заваявалі сэрцы пакупнікоў, не пакінулі абыякавымі і прафесійнае экспертнае журы, узначаленае Рассельгаснаглядам. Тры залатыя медалі папоўнілі скарбонку шматлікіх узнагарод флагмана малочнай галіны Беларусі. Асаблівую ацэнку атрымала навінка кампаніі - грэчаскі ёгурт «TEOS».

І не дзіва! Дзякуючы асаблівай тэхналогіі вытворчасці пры 100% натуральным (толькі малако і закваска!) складзе і нізкай тлустасці гэты сапраўды ўнікальны прадукт мае дзіўна асаблiвую кансістэнцыю і далікатны сметанковы смак. А яшчэ ў грэчаскім ёгурце «TEOS» У 2 РАЗЫ больш бялку і значна менш вугляводаў. Што на справе пацвярджае прыхільнасць кампаніі сваёй місіі - «Дарыць людзям радасць і здароўе».

sav-24.jpg