Свята багатага ўраджаю і свежага малака

11.09.2017
Калі жніво і гарачая ўборачная пара скончаны, а багаты ўраджай новага хлеба клапатліва сабраны ў засекі - самы час па добрай славянскай традыцыі як след павесяліцца ды падзякаваць аграрыям за руплівую працу ... Нездарма ў народзе кажуць: «Будзе хлеб - будзе і песня!»
Для гэтага ў мінулую суботу безліч  працаўнікоў вёскі і хлебаробаў сабраліся на доўгачаканым штогадовым фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2017». На гэты раз ганаровая роля гаспадароў яркага свята дасталася гасціннай Століншчыне:  у невялікім утульным Давыд-Гарадку сабралася мноства гасцей, горад на дзень ператварыўся ў маляўнічы кірмаш з вясёлымі песнямі, забаўляльнымі  гульнямі, мноствам падарункаў і сюрпрызаў, а гандлёвыя павільёны і выставачныя палаткі расцягнуліся па ўсіх гарадскіх вуліцах больш чым на кіламетр! Павіншаваць і ўзнагародзіць лідараў уборачнай кампаніі вобласці завітаў і старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Васільевіч Ліс.

Кампанія «Савушкін прадукт» не па чутках ведае, што калі добра працаваць - будзе і хлеб, і малако ... Таму на свяце апошняга снапа наша экспазіцыя заслужана заняла адно з цэнтральных месцаў на фестывальнай плошчы Давіда. Жыхары і госці горада змаглі пакаштаваць і набыць любімыя прадукты кампаніі ды атрымаць асалоду, дзякуючы цікавай забаўляльнай праграме ад «Савушкін прадукт», што ператварыла цёплы асенні дзень у памятную падзею.
Ва ўтульным па-хатняму стылізаваным малочным кафэ «Савушкін» ужо а 8-ай гадзіне раніцы былі рады частаваць гасцей малочнымі кактэйлямі, духмянай кавай і толькі што прыгатаванымі  аўтарскімі пірожнымі. Гэта па вартасці ацанілі ўсе: калектыў ААТ «Савушкін прадукт» узнагародзілі дыпломам Брэсцкага аблвыканкама.

Таксама тут быў «багаты стол» з натуральных, смачных і разнастайных малочных прадуктаў, поўным асартыментам якога ветлівыя супрацоўнікі кампаніі «Савушкін прадукт» з задавальненнем частавалі ўсіх гасцей. Ёгурты, сыры «Брэст-Літоўск», тварожныя прадукты і сокі ... усё гэта з ахвотай дэгуставалі госці, што прыйшлі на «Дажынкі», але асабліва іх “зачапіў” новы пітны грэчаскі ёгурт “TEOS” з разнастайнымі смакамі. Дарэчы, у суседнім павільёне ўсе гэтыя смачнасці можна было купіць без гандлёвых нацэнак, а калектыў нашай кампаніі заняў 1-ае месца на аглядзе-конкурсе сярод гандлёвых арганізацый у намінацыі «Лепшая арганізацыя па ажыццяўленні  гандлю».

Што да пытання забавак на любы густ – кампаніі «Савушкін прадукт» таксама практычна не было роўных. Тут кожны жадаючы мог стаць першакласным даяром, паўдзельнічаць у спаборніцтве па дойцы каровы на хуткасць (на 3D-макеце) і атрымаць у падарунак смачнае натуральнае малако. А прытаміўшыся - адпачыць і сфатаграфавацца на ўтульнай канапе з травы.
Асабістае месца сярод усёй экспазіцыі кампаніі «Савушкін прадукт» заняў яркі, напоўнены радасцю і святлом павільён «СуперКід» з дзіцячай зонай для гульняў.  Сапраўдны Супергерой-бурундучок зараджаў энергіяй і весялосцю ўсіх навакольных на дзіцячых міні-дыскатэках і з задавальненнем раздаваў сваім маленькім сябрам ярка-жоўтыя паветраныя шары. Дзеці ўвесь дзень весяліліся ля горкі і казачнага доміка, малявалі і фатаграфаваліся ў касцюмах супергерояў, а самыя творчыя захапіліся бодзі-артам, бо так хацелася захаваць малюнак бурундучка СуперКіда або пацешнай кароўкі на ўсё свята!

Словам, галоўная сельскагаспадарчая падзея года - «Дажынкі» стала яркім святам не толькі для аграрыяў і хлебаробаў, але і для гасцей фестывалю ecіх узростаў, а кампанія «Савушкін прадукт» вельмі турбавалася, каб станоўчыя эмоцыі і яркія ўспаміны яшчэ доўга жылі ў Давыд-Гарадку!