Надоечы падведзены вынікі Усерасійскага прафесійнага дэгустацыйнага конкурсу «Малочны поспех-2017», які прайшоў падчас Міжнароднай канферэнцыі ЕАЭС па вытворчасці і перапрацоўцы малака (12-14 верасня, г. Сочы, Расія). Кампанія «Савушкін прадукт» стала адзінай беларускай малочнай кампаніяй, якая па выніках конкурсу заваявала адразу 5 вышэйшых узнагарод ад экспертна-дэгустацыйнай камісіі за высокую якасць і выдатны смак прадукцыі!
«Малочны поспех» - аўтарытэтны ў малочнай галіне конкурс, што праводзіцца на аснове закрытай дэгустацыі. У гэтым годзе ўвазе конкурснай экспертнай дэгустацыйнай камісіі, якая складалася з прадстаўнікоў вядучых малочных прадпрыемстваў Расіі, было прапанавана 124 найменавання малочнай прадукцыі ў 15-ці намінацыях.
Гран-пры конкурсу прысуджана плаўленаму сыру натуральнага вэнджання «Ласкавае лета»; залаты медаль конкурсу заваяваў новы і ўнікальны на малочным рынку Беларусі прадукт – пітны грэчаскі ёгурт TEOS. Яшчэ адно «золата» у густога грэчаскага ёгурту TEOS. Таксама ўзнагарод удастоены тварожны сыр “Савушкін” і сыр «Брэст-Літоўск» сметанковы, прыгатаваны з адборнага малака па асаблівых старадаўніх рэцэптах.