"Савушкін прадукт" скарыстаў рэкуперацыю цяпла і стаў "Лідэрам энергаэфектыўнасці". Што дае тэхналогія будучыні?

21.11.2023

Залатую статуэтку на галіновым конкурсе "Лідэр энергаэфектыўнасці – 2023" атрымаў праект кампаніі "Савушкін прадукт" па рэкуперацыі цеплавой энергіі ад сістэмы астуджэння паветраных кампрэсараў. 

Нюансамі інавацыйнай тэхналогіі падзяліўся адзін з аўтараў праекта - Андрэй Андрашук, начальнік кампрэсарнай гаспадаркі брэсцкай вытворчай пляцоўкі кампаніі. 

-Сціснутае паветра ў нас ужываецца падчас шматлікіх тэхналагічных працэсаў. У працэсе яго стварэння 75 працэнтаў электраэнергіі пераўтворыцца ў цеплавую энергію. Раней яе адводзілі ў атмасферу, дарэчы, і для гэтага таксама была патрэбная электраэнергія: для работы вентылятараў, алейных радыятараў і градзірняў.

У той жа самы час бытавыя памяшканні і вытворчыя цэхі завода маюць патрэбу ў гарачай вадзе (халодную вадаправодную ваду мы награваем да 60⁰С). Раней гэта рабілі традыцыйным спосабам, спальваючы газ у катлах кацельнага цэха. 

Укараненне ж сістэмы рэкуперацыі цяпла дазволіла нам грэць вялікія аб'ёмы вады, карыстаючыся цеплавой энергіяй – iнакш кажучы, пабочнага прадукта ад працэсу сціскання паветра. У выніку мы атрымліваем падвойную эканомію: скарачаем спажыванне газу і энергіі, якая раней iшла на адвядзенне залішняй цеплыні.

Сістэма атрымалася настолькі эфектыўнай, што цалкам забяспечвае нашы патрэбнасці ў гарачай вадзе, плюс дазваляе падключыць дадатковых спажыўцоў. Напрыклад, на восеньска-зімовы перыяд мы можам далучыць да яе сістэмы ацяплення вытворчых і офісных памяшканняў. 

Эканамічны эфект ад работы абсталявання складае больш за 1 000 рублёў за суткі. Гэта каля 32 тысяч за месяц і каля 410 000 рублёў за год. Выдаткі на эксплуатацыю невялікія, і ў выніку на працягу 2 гадоў праект мусiць цалкам акупіцца. 

Беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя і эканоміка замкнёнага цыкла * - глабальныя трэнды, а для адказнага бізнесу - адны з найважнейшых прынцыпаў ўстойлівага развіцця. У кампаніі "Савушкін прадукт" уважліва сочаць за экалагічным парадкам дня, укараняючы лепшыя распрацоўкі ў галіне "зялёнай" энергетыкі, інавацыйныя тэхналогіі, рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў. 

Дарэчы, сістэма рэкуперацыі, уведзеная ў строй на базе брэсцкай вытворчай пляцоўкі, дасць не толькі эканамічны, але і экалагічны эфект: дзякуючы ёй прамысловыя выкіды СО2 ад спальвання паліва зменшацца на 723,132 т СО2 на год. 

"Савушкін прадукт" – адзін са стратэгічных бізнесаў групы кампаній SANTA.

У бягучым годзе ў групе кампаній працягваецца рэалізацыя адразу некалькіх маштабных "зялёных" праектаў, у ліку якіх ўстаноўка сонечных батарэй на аб'ектах вытворчасці і інфраструктуры, укараненне і выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі і прыродных холадагентаў у лагістычным і халадзільным комплексах; перапрацоўка адходаў палімернай плёнкі; выкарыстанне грузавога і легкавога электратранспарту ў мэтах скарачэння выкідаў парніковых газаў. 

*Эканоміка замкнёнага цыклу - гэта канцэпцыя аднаўляльнай вытворчасці і спажывання пры максімальным выкарыстанні рэсурсаў, пры выключэннi адходаў і негатыўнага ўплыву на прыроду.