03.10.2023
У Баранавіцкім дзіцячым тэхнапарку адкрылася новая лабараторыя — касмічная. Фінансаванне ўзяла на сябе кампанія «Савушкін прадукт». Адзіны ў сваім родзе навукова-пазнавальны клас напоўнены сучасным абсталяваннем. Школьнікі тут могуць не толькі вывучаць космас, але і спасцігаць асновы робатабудавання, 3D-мадэлявання і стварэння прататыпаў.
Тэхнапарк размешчаны на базе баранавіцкай сярэдняй школы №1 ім. С.І. Грыцаўца. Школьнікi тут маюць шмат магчымасцей для навучання ў тэхнічнай сферы: змогуць праявіць сябе ў фізіцы, інжынернай справе, хіміі, біялогіі, інфармацыйных тэхналогіях і інш. Дзеці супрацоўнічаюць з інжынерамі, тэхнолагамі і канструктарамі гарадскіх прадпрыемстваў.
Усяго ў дзіцячым тэхнапарку ў Баранавічах абсталяваны восем лабараторый: мехатроніка і радыёэлектроніка, віртуальная і дапоўненая рэальнасць, інжынерная экалогія і альтэрнатыўная энергетыка, робататэхніка, 3D-мадэляванне і прататыпаванне, тэхналогія беспілотных лятальных апаратаў, практычнае праектаванне. Адначасова ў іх могуць займацца 40-45 школьнікаў.
«Савушкін прадукт» дапамог тэхнапарку з набыццём апаратных платформаў Arduino, сэнсараў і датчыкаў, мадэляў касмічных караблёў і спадарожнікаў, схематэхнічных набораў РОББО, тэлескопа, відэаакуляра да яго і іншага суперсучаснага навучальнага абсталявання.
«Наша школа яшчэ зусім маладая. З кампаніяй «Савушкін прадукт» мы супрацоўнічаем, можна сказаць, з моманту нашага адкрыцця. І калі на гэты раз звярнуліся па дапамогу ў куплі абсталявання для новай лабараторыі, то кампанія зноў пайшла нам насустрач — расказвае дырэктар школы №1 горада Баранавічы Марына Купцова. — Дзякуючы іх падтрымцы мы змаглі набыць абсталяванне і экспанаты для касмічнай лабараторыі — лепшае, што ёсць на рынку».
Клас толькі адчыніўся, а школьнікі ўжо пачалі працу над стварэннем міні-спадарожнікаў CubeSat. Вучань 11-га класа Арцём Кашча сабраў першы эксперыментальны ўзор і зараз пад кіраўніцтвам куратара дзіцячага тэхнапарку Андрэя Любаса працуе над стварэннем тэлеметрыі. Хутка навучальны запуск.
«Савушкін прадукт» — у поўным сэнсе слова кампанія сацыяльна адказнага вядзення бізнесу. Усё, што мы робім, накіравана на клопат аб людзях. Баранавічы — родны для нас горад: тут працуе адна з нашых вытворчых пляцовак. Мы з задавальненнем дорым баранавіцкім школьнікам магчымасць пазнаваць свет і асвойваць новыя тэхналогіі. І з часам лепшых з іх будзем рады бачыць у ліку супрацоўнікаў нашай кампаніі», — адзначылі ў кампаніі «Савушкін прадукт».
«Савушкін прадукт» – адзін са стратэгічных бізнесаў групы кампаній SANTA. У групе кампаній няма практыкi афішаваць свае дабрачынныя iнiцытывы. Апроч дабрачыннасці, бізнесы групы кампаній рэалізуюць нямала сацыяльных і адукацыйных праектаў, накіраваных на падтрымку медыцыны, здаровага ладу жыцця, а таксама развіццё дзяцей і школьнікаў.