
Для большасці з нас кава — важная дэталь, ад якой залежыць настрой цэлага дня. Усё мае сэнс: месца, час, атмасфера, кампанія і, вядома ж, насычаны смак.
Кава на вынас — магчымасць адчуць гэты вайб усюды, дзе б вы ні былі. Фармат to go ідэальна падыходзіць тым, хто жыве ў рытме вялікага горада, абiрае мабільнасць, але самае галоўнае — аддае перавагу напоям з любiмай кавярні.
З "ТОП CAFE" яркі і насычаны смак заўсёды будзе пад рукой. У новай лінейцы прадстаўлены самыя папулярныя кававыя напоі на выбар. Чатыры напоя – чатыры настроi:
для аматараў класікі – «ТОП Капучына»;
для прыхільнікаў рафаў – адразу два дэсертных варыянта: карамельны і арахісавы – у меру салодкія і з прыемным арэхавым паслясмакам;
і эксклюзіў вясны 2026 – лімітаваны выпуск «ТОП Матча» – спалучэнне высакароднай даўкасці зялёнага чаю і натуральнага малака.
Сучасны тэмп жыцця патрабуе хуткасці з рэдкімі перадышкамі ва ўтульных прасторах кафэ або на адкрытых летніх тэрасах, але "ТОП CAFE" прапануе нешта большае – легальны спосаб запаволіцца, не спыняючы руху.

Чаму навінка «ТОП CAFE» скрадзе ваша сардэчка?
1. Той самы смак сапраўднай кавы – яскравы і насычаны – па цане, якая дазваляе ласавацца кожны дзень.
2. Эканомія часу: не трэба чакаць, пакуль барыста не будзе заняты – ваш любімы напой ужо гатовы да ўжывання.
3. Натуральнасць: кава і чай у складзе забяспечваюць бадзёрасць і насычаны смак.
4. Стыль: упакоўка не толькі зручная, але і стыльная! Дызайн распрацаваны ў эстэтыцы Instagram і TikTok – "ТОП CAFE" будзе выдатна выглядаць ў вашых сторыс.
«Мы стварылі «ТОП CAFE» для геданістаў, чыё жыццё – рух, камунiкацыi, уражанні, эстэтыка. Наша навінка – гэта маленькая штодзённая радасць, кававы рытуал – вайбавы і даступны адначасова», – адзначылі ў кампаніі «Савушкін».
Новая лінейка ўжо ў дарозе – на паліцы крам яна трапіць у пачатку тыдня. Хапайце хутчэй!
Пра брэнд ТОП:
ТОП – мультыкатэгорыйны брэнд, у партфелі якога глазураваныя сыркі з начыннем, шырокая лінейка марожанага і малочных кактэйляў.