Папаўненне ў сямействе ТОП! «Савушкін» прадстаўляе «ТОП Crispy» — сырок у глазуры новага фармату: з апетытнымі кавалачкамі арэхаў і какоса.

Што такое «ТОП Crispy»? Гэта мяккая малочная глазура з арыгінальнай вобмешкай, далікатная сметанковая аснова з натуральнага тварагу і акцэнтнае начынне, якое ідэальна дапаўняе смак арэхаў!
Навінка прадстаўлена ў двух варыянтах:
Адзін — трапічны: мяккая малочная глазура з кавалачкамі сакавітай какосавай стружкі, сметанковая тварожная аснова і начынне са смакам мякаці саспелага какоса і какосавага малака.
Другi — дэсертны: мяккая малочная глазура з кавалачкамі смажанага фундука, тварожная аснова і начынне са смакам салёнай карамелі.
Кантраснае спалучэнне тэкстур і яркі смак глазураваных сыркоў «ТОП Crispy» — сапраўдны генератар пазітыву. Бо самы просты спосаб падняць сабе настрой — гэта з'есці невялікі ласунак.

«Мы ўвесь час шукаем спосаб падараваць вам маленькія радасці, дадаць у звычайны дзень моманты задавальнення. Так нарадзіўся наш «ТОП Crispy». Цяпер глазураваны сырок не толькі радуе смакам, але дорыць новыя ўражанні», — пракаментавала навіну Марыя Козак начальнік аддзела маркетынгу «Дэсерты» кампаніі «Савушкін».
Хапайце навінку! «ТОП Crispy» на паліцах крамаў з 23 лютага!
Аб брэндзе ТОП:
ТОП — мультыкатэгарыйны брэнд, у партфелі якога глазураваныя сыркі з начыннем, сметанковае марожанае і малочныя кактэйлі.