ЭНЕРГІЯ БЯЛКУ НА ЎВЕСЬ ДЗЕНЬ! БРЭНД «ТОП» ЗАПУСЦІЎ ЛІНЕЙКУ ВЫСОКАБЕЛКОВЫХ МАЛОЧНЫХ КАКТЭЙЛЯЎ

06.03.2026

Брэнд "ТОП" аб'яўляе аб выхадзе на тэрыторыю функцыянальнага харчавання. Новая лінейка высокабялковых малочных кактэйляў «ТОП Power» створана для тых, хто выбірае яркі, актыўны лад жыцця і добры настрой, але не гатовы ахвяраваць любiмым смакам проста дзеля лічбаў КБТВ на пакаванні.

визуал 1.png

Сёння, калі ўсе мы жывем на звышгукавых хуткасцях, высокабялковы кактэйль "ТОП Power" становіцца тым самым "разумным" перакусам, які лёгка ўпісваецца ў графік паміж працай, сустрэчай з сябрамі, актыўным хобі і вячэрняй трэніроўкай.

Чаму гэта так крута:

  • Зарад бялку без намаганняў: У кожнай бутэльцы — 20 грамаў якаснага малочнага бялку і 0 грамаў цукру! Гэтага дастаткова, каб закрыць «пратэінавае акно» пасля залы ці замяніць паўнавартасны перакус, забяспечыўшы пачуццё сытасці на некалькі гадзін.
  • Тры хітовыя смака: Больш не трэба выбіраць паміж «карысна» і «смачна». У лінейцы прадстаўленыя тры варыянты: ванільная вафля, банан, какос-міндаль.
  • Эрганоміка: Кампактная і стыльная, зручная па форме бутэлечка ідэальна кладзецца ў руку і памяшчаецца ў любы заплечнік ці сумку. Піць можна літаральна на хаду, не збаўляючы дынамічнага тэмпу дня.
  • Паўнавартасны рацыён як стыль жыцця, а не абмежаванне: «ТОП Power» — гэта магчымасць атрымліваць асалоду ад любiмага малочнага кактэйлю, атрымліваючы пры гэтым неабходны нутрыент для арганізма і энергію.

«Мы на сувязi з аматарамі брэнда «ТОП» у сацыяльных сетках і разумеем, што сёння аўдыторыя шукае функцыянальныя прадукты, якія спрашчаюць жыццё, а не ўскладняюць яго абмежаваннямі, — пракаментавала навіну Марыя Козак, начальнік аддзела маркетынгу «Дэсерты» кампаніі «Савушкін». — «ТОП Power» — гэта пратэін для тых, хто хоча выглядаць крута, адчуваць сябе выдатна i адначасова захаваць магчымасць на працягу дня з'есці невялікі карысны ласунак, каб падняць сабе настрой.

Хапайце навінку! "ТОП Power" на паліцах гандлёвых сетак ужо з гэтых выходных!

Пра брэнд ТОП:

ТОП — мультыкатэгарыйны брэнд, у партфелі якога глазураваныя сыркі з начыннямі, шырокая лінейка марожанага і малочных кактэйляў.