У лінейцы пітных высокабялковых ёгуртаў TEOS – вясновае абнаўленне! Мы хочам парадаваць вас дзвюма свежымі навінкамі са смакам «Міндаль-ваніль» і «Грэцкі арэх-мёд».
У зручнай 300-грамовай бутэлечцы фармату «on the run» шмат прыемных бонусаў: у 2 разы больш бялку, натуральны склад і лёгкая пітная кансістэнцыя.
Новыя смакі робяць высокабялковы ёгурт TEOS яшчэ больш унікальным. Міндаль карысны для сэрца і судзін: ён утрымвае мноства ненасычаных тлушчаў, амінакіслот і мінералаў. У ім шмат вітамінаў групы В (В1, В2, В3, В5, В6, В9), а таксама вітаміну Е. А далікатная ваніль у спалучэнні з міндалем надае ёгурту непаўторны смак і прыемную духмянасць.
Грэцкі арэх-мёд – смак для бадзёрасці і добрага настрою. Мёд аказвае на арганізм агульнаўмацавальны эфект і павышае імунітэт, а грэцкі арэх – скарбніца вітамінаў і мікраэлементаў. Гэта сапраўдны мікс здароўя і энергіі!
Для тых, хто шукае лепшае з магчымага, высокабялковы ёгурт «TEOS» з новымі смакамі – сапраўдны эталон густу і штодзённай карысці. Ён стане вашым ідэальным сняданкам і лёгкім перакусам!
