«Савушкін прадукт» у сваёй працы заўсёды прытрымліваецца строгіх санітарных норм і гарантуе якасць і бяспеку выпускаемай прадукцыі. Місія кампаніі - дарыць людзям радасць і здароўе - галоўны прыярытэт для кожнага супрацоўніка нашай кампаніі.
У гэты няпросты эпідэміялагічны перыяд у кампаніі ўкаранёны шэраг дадатковых абавязковых да выканання прафілактычных мер, накіраваных на недапушчэнне пранікнення віруса на тэрыторыю прадпрыемства і захаванне здароўя нашых супрацоўнікаў, спажыўцоў і партнёраў.
На ўсіх вытворчых пляцоўках кампаніі і ў гандлёвых філіялах вядзецца пастаянны маніторынг стану здароўя супрацоўнікаў, які ўключае абавязковы тэмпературны кантроль. Пры наяўнасці павышанай тэмпературы і прыкмет прастуды супрацоўнікі не дапускаюцца да працы і накіроўваюцца ў медпункт для афармлення бальнічнага ліста і прызначэння лячэння.
Рэгулярна (не радзей чым праз 2 гадзіны) праводзіцца дэзінфекцыя кантактных паверхняў, устаноўлены антысептыкі для апрацоўкі рук на ўваходзе ў прадпрыемства, а таксама ў бытавых памяшканнях і на прахадных. Праводзіцца дадатковая апрацоўка дэзінфекцыйнымі сродкамі месцаў агульнага карыстання.
Зменены парадак ўезду аўтатранспарту на загрузку, распрацавана памятка кіроўцам, якія прыбываюць на тэрыторыю прадпрыемства, выкананне патрабаванняў якой строга кантралюецца.
Абмежаваны ўваход на тэрыторыю кампаніі, уключаючы адміністрацыйныя будынкі, буфеты і сталоўкі, асоб, якія не з'яўляюцца яе супрацоўнікамі.
У цяперашні час усе вытворчыя, сыравінныя і гандлёвыя пляцоўкі прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме, якасна і ў поўным аб’еме выконваючы заяўкі гандлевых арганізацый.