Кампанія «Савушкін прадукт» пашырыла лінейку кісламалочных прадуктаў. Напярэдадні вясны традыцыйную катэгорыю ражанкі папоўнілі два арыгінальных фруктовых смака.
Першая навінка – са смакам курагі. З першага глотка адчуваеш слодыч сакавітага сонечнага абрыкоса. Яго далікатны смак і насычаны водар ідэальна дапалняе мяккі таплены смак ражанкі.
Другі смак - «пячоны яблык/ карыца» - злучыў у сябе лёгкую слодыч яблыка і водар карыцы.
«Мы заўважылі, што ў Беларусі склалася цікавая культура спажывання ражанкі - спажыўцы часта дадаюць у яе варэнне ці джэмы. І мы вырашылі ператварыць гэтую цікавую звычку ў адметную рысу новага напою. Пячоныя яблыкі і сушаныя абрыкосы ідэальна дапоўнілі асаблівы кісламалочны смак ражанкі. Але яе карысныя ўласцівасці захаваліся ў нязменным выглядзе. Спадзяемся, што нашы навінкі прыйдуцца вам да спадобы і дапамогуць ўзбагаціць арганізм неабходнымі вітамінамі і мікраэлементамі ў перыяд аднаўлення арганізма пасля зімы», - распавядаюць у кампаніі« Савушкін прадукт».
Ражанка «Савушкін» з фруктовым смакам мае 2% тлустасці і выпускаецца ў зручных ПЭТ-бутэльках аб'ёмам 420 мл. Яны робяць навінку ідэальнай для перакусаў ў дарозе, дома і на працы.
