Стыльны ЗЛЖ: кампанія «Савушкін прадукт» абнаўляе лінейку ёгуртаў TEOS

11.10.2024

Высокабялковыя ёгурты TEOS атрымалі новы выгляд! Любімы прадукт усіх прыхільнікаў здаровага ладу жыцця абнавіў свой дызайн, стаў яшчэ больш прывабным і стыльным.


Знайсці любімы ёгурт TEOS будзе прасцей: новая упакоўка безумоўна прыцягвае ўвагу.

Яна выглядае «смачнейшай»: яркі сіні колер стаў больш насычаным і глыбокiм, лагатып – буйнейшым, але захоўвае пры гэтым адсылку да грэчаскіх матываў. Графічны кантрасны шрыфт робіць інфармацыю на пакаванні лёгка чытэльнай. Рэалістычныя выявы ягад сталі яшчэ больш апетытнымі: яны нібы запрашаюць паспрабаваць кожны смак у лінейцы.

А ўсярэдзіне абноўленай упакоўкi па-ранейшаму смачны, карысны і натуральны ёгурт TEOS са свежага каровінага малака, з падвышаным утрыманнем бялку якое дасягаецца дзякуючы тэхналогіі ўльтрафільтрацыі без выкарыстання сухіх інгрэдыентаў.


У асартыменце TEOS прадстаўлены ёгурты ў густым і пітным фармаце, рознай тлустасці, з натуральнымі фруктова-ягаднымі напаўняльнікамі, злакамi, суперфудамі, а таксама без напаўняльніка.

Шукайце любімы TEOS у новым дызайне ўжо ў кастрычніку!