«Савушкін прадукт» афіцыйна анансаваў дату фестывалю «Аблокі малака – 2024»: ён пройдзе ў брэсцкім Парку Міра ў пятніцу 26 ліпеня і стане святочным падарункам ад кампаніі да Дня горада для ўсіх яго жыхароў і гасцей.
Парк Міру, стадыён «Юнацтва» і гарадская прастора, абмежаваная вуліцамі Янкі Купалы і Ленінградскай, ізноў (ужо пяты раз!) стануць тэрыторыяй добрага настрою, цікавых адкрыццяў і яркіх уражанняў — гастранамічных, спартыўных, музычных.
Спецыяльна для свята ўзвядуць цэлы невялiчкi малочны гарадок: з інтэрактыўнымі пляцоўкамі, інсталяцыямі, незвычайнымі фотазонамі і прасторным фудкортам. Абяцаюць шмат цікавых актыўнасцей для дарослых і дзяцей: адкрытыя трэніроўкі, майстар-класы, лекцыі «Малочнага універсітэта», вясёлыя конкурсы, выступленні вулічных артыстаў і музыкантаў, вялікі канцэрт і феерверк.
Падрабязная праграма фестывалю ўжо ёсць на сайце https://www.oblaka-moloka.by/ . Кожны знойдзе сабе забаўку па душы.
Аматараў гісторыі запрашаюць у зону «Брэст-Літоўск» — старажытны горад з вулічным тэатрам, сыраварняй і сакрэтамі ад сырнага самелье; прыхільнікаў фітнесу, актыўнага адпачынку і ЗЛЖ чакае зона TEOS, а дзеткі будуць выдатна бавiць час у гасцях у Суперкіда — скачучы на батутах, гуляючы ў вясёлыя гульні, размалёўваючы гіганцкія размалёўкі і адпачываючы за праглядам любімых мультфільмаў.
«Мы таксама чакалі вяртання фестывалю «Аблокі малака» з вялікай нецярплiвасцю, — распавялі ў кампаніі «Савушкін прадукт». — Ведаем, што сямейнае свята вельмі спадабалася берасцейцам. Мы ўсе па ім сумавалі. Аднаўляць фестывальную традыцыю радасна, бо дарыць падарункі так прыемна!
Запрашаем на фестываль у Брэст і гасцей з іншых гарадоў: правесці гэты дзень у выдатнай кампаніі, павесяліцца ўсёй сям'ёй, паслухаць добрую музыку, патанчыць, і, вядома ж, даведацца шмат новага пра малако і малочныя прадукты».
«Аблокі малака» збіраюць сяброў пасля даволі доўгага перапынку: апошнім разам фестываль праводзілі ў 2019 годзе: ён быў прымеркаваны да тысячагоддзя горада над Бугам.
Мерапрыемства запланавана на цэлы дзень: з 12.00 да 23.00 гадзін. Урачыстае адкрыццё — у 16.00.
Спецыяльным госцем свята і хэдлайнерам канцэрта стане аўтар хітовай «Ягады-малінкі» спявак Хабіб. Тэрыторыя свята адкрыта для ўсіх: уваход бясплатны.