Сыровары з усёй Беларусі 14-15 верасня з'едуцца ў Мінск. На Сырным фестывалі ў Цэнтральным батанічным садзе найбуйнейшыя прадпрыемствы краіны, невялікія сямейныя гаспадаркi, фермы і хатнія сыраварні прадставяць свае навінкі і арыгінальныя аўтарскія распрацоўкі.

Сюрпрыз для гасцей гастранамічнага свята рыхтуе і кампанія "Савушкін прадукт". Спецыяльна да падзеі стварылі новую калекцыю сыроў "Брэст-Літоўск "Пікантны" — прадэгуставаць і купіць гэтыя вытрыманыя сыры можна будзе толькі на фестывалі.
Усе яны спелі ад 6 да 36 месяцаў, каб уражваць гурманаў вытанчанымі адценнямі густу і водару, якія так шануюцца ў сырах прэмiяльнага гатунку.
У мiнулым годзе наведвальнікаў здзіўлялі сырамі з водарам лiмона, з кумінам, з пажытнікам і каляндрай, з папрыкай, базілікам і часныком, з вяленымі таматамі, алівамі і праванскiмi травамi.
У гэтыя выхадныя на фестывалі зноў прадставяць эксклюзіў: будзе сыр з абрыкосам і духмяным перцам, з гарчыцай, з лісічкамі і морквай, з размарынам і алівамі, базілікам і часныком, гваздзіком і імбірам. Прывязуць і легендарны лавандавы!

А яшчэ «Савушкін прадукт» запрашае пазнаёміцца бліжэй з лінейкай свежых сыроў ад брэнда SVEŽA: на фестывалі прадставяць усю разнастайнасць сметанковых і тварожных сыроў, фету, брынзу, сулугуні, адыгейскі, розныя віды і фарматы мацарэллы.

Гасцей чакае адпачынак пад жывую музыку ўвечары, выступленні артыстаў і дыджэяў, дэгустацыйны конкурс, лекцыі і кулінарныя майстар-класы, смачны квіз, арыгінальныя фотазоны, "сырныя" гульні для дзяцей і дарослых, інтэрактыўная старадаўняя сыраварня, шмат памятных падарункаў і незабыўныя ўражанні!
Прыходзьце ўсёй сям'ёй!
14-15 верасня, 10:00 - 20:00
Батанічны сад, Мінск вул. Сурганава 2в