Сто дарог экспарту пачынаюцца ў Брэсце

01.12.2022

Лепшых экспарцёраў краіны ўрачыста ўзнагародзілі 26 кастрычніка ў Мінску ў рамках міжнароднага форуму “Беларусь малочная”. “Савушкін прадукт” у чарговы раз атрымаў заслужанае прызнанне!

Наша кампанія з’яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў малочнай прадукцыі за мяжу. Доля ў агульным аб’ёме беларускага экспарту ў студзені-ліпені 2022 года дасягнула 24,5 % – гэта на 32 % больш, чым у мінулым годзе!

Малако, масла, сыры, ёгурты пад брэндам “Савушкін” пастаўляюцца ў 31 краіну, у тым ліку на чатыры новыя рынкі – у Саудаўскую Аравію, Ізраіль, Сірыю, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Больш за 6 % экспарту прыпадае на краіны далёкага замежжа. Сярод іх – Іарданія, Сінгапур, Кітай, Канада, Інданезія, Філіпіны, Малайзія, Тайланд.

Генеральны дырэктар кампаніі Аляксандр Саўчыц адзначыў: “Аснова паспяховай стратэгіі экспарту – не толькі праца спецыялістаў па знешнеэканамічнай дзейнасці. Гэта дастатковая колькасць і высокая якасць малака, інвестыцыі ў тэхнічнае перааснашчэнне, развіццё вытворчасці, сыравіннай зоны, прафесійную падрыхтоўку спецыялістаў”.

Дыплом “100 дарог экспарту” зноў пацвярджае: прадукцыя “Савушкін” для замежных спажыўцоў – была і застаецца візітнай карткай беларускай якасці ў іншых рэгіёнах.