“Савушкін прадукт” добраўпарадкаваў гарадскі парк у Століне

19.09.2022

Два новыя аб’екты – дзіцячы комплекс для гульняў і зона для варкаўту – з’явіліся тут 17 верасня.

Абсталяваная па ўсіх правілах спартыўная пляцоўка спадабаецца моладзі і людзям сталага ўзросту, якія вядуць актыўны лад жыцця. Восем трэнажораў і абсталяванне для заняткаў на свежым паветры дазволяць праводзіць паўнацэнныя трэніроўкі на ўсе групы мышц.

Маленькія непаседы па заслугах ацэняць пясочніцу, арэлі на пружынах, домік з лічыльнікамі. Старэйшыя дзеці – апрабуюць сучасны ​​комплекс для гульняў, дзе можна пракаціцца з горкі, асвоіць скалалажанне, узыходжанне на імправізаваную вышыню, пахістацца ў незвычайным падвесным “гняздзе”.

Дзеля бяспекі наведвальнікаў любога ўзросту прадугледзелі спецыяльнае антытраўматычнае гумовае пакрыццё. Адпачываць або прыглядаць за дзецьмі зручна, размясціўшыся на адной з лаваў.

Столінскі парк – сапраўдны гонар гараджан, галоўная славутасць горада, помнік прыроды рэспубліканскага значэння, гісторыя якога цесна пераплятаецца з гісторыяй роду Радзівілаў. Хоць велічны палац, які стаяў на беразе Гарыні, згарэў, а плошча парку з тых часоў моцна паменшылася, яго цяністыя алеі застаюцца любімым месцам для прагулак, спакойнага сямейнага адпачынку.

Цяпер у мясцовых жыхароў яшчэ больш падстаў для наведвання гарадскога парка. Можна сумясціць прыемнае з карысным: памарыць у цені дрэў, арганізаваць цікавы вольны час дзецям, заняцца фізкультурай на свежым паветры.

Адкрыццё пляцоўкі ў Століне – чарговы этап шматгадовай сацыяльнай ініцыятывы ААТ “Савушкін прадукт” па добраўпарадкаванні. Такія цудоўныя падарункі ўжо ёсць у Брэсце і Бярозе, а комплексы меншага памеру – ў Відамле, Светачы і іншых населеных пунктах.

Да сустрэчы ў наступным горадзе!