«Савушкін прадукт» выпусціў мяккі тварожны сыр

05.04.2019
У Брэсце пачалі выпускаць мяккі тварожны сыр, які працягвае традыцыі шырока вядомага ў свеце сорту Cream Cheese, самым вядомым з якіх з’яўляецца «Філадэльфія». «Савушкін прадукт» вывеў на рынак чатыры навінкі, якія гатуюцца з вяршкоў і рэкамендуюцца для лёгкіх бутэрбродаў і брускеттаў, гатавання соусаў і далікатных дэсертаў.
vozdyshny.jpg
Па сутнасці, у краіне з’явіўся новы клас тварожных сыроў беларускай вытворчасці. Калі раней прыхільнікі Cream cheese траціліся на дарагія імпартныя прадукты, то цяпер яго можна знайсці пад брэндам «Савушкін». Інгрэдыенты і тэхналогія нічым не саступаюць, а вось цэны зрабілі на парадак ніжэй замежных аналагаў.

Беларускі сыр, як і ў рэцэпце з Баварскіх Альпаў, мае мяккі смак і далікатную кансістэнцыю. Беларускі вытворца па традыцыі прытрымліваецца натуральнага складу без кансервантаў. Масавая доля тлушчу ў сухім рэчыве 60%, але каларыйнасць пры гэтым невысокая - у 100 грамах усяго 216 кКал.

У «бочачцы» з двайной накрыўкай выпушчаны сыр, які для большай мяккасці насычаны кіслародам. На выбар чатыры смака - «Савушкін» сметанковы, з таматамі, часнаком або зелянінай. Неўзабаве асартымент папоўніцца яшчэ двума - з грыбамі і з агуркамі.
vozdushny2
vozdushny1

«Цяпер папулярны сорт тварожных сыроў стане значна больш даступным беларусам. Аналізуючы змены спажывецкіх пераваг, мы бачым, што расце патрэбнасць у гатовых да ўжывання прадуктах для перакусу у офісе, дома або ў дарозе. І прапанаваныя намі мяккія тварожныя сыры выдатна адпавядаюць новаму трэнду: яны дазваляюць задаволіць голад з карысцю для арганізма пры адносна невялікай колькасці калорый», - адзначыла РR-дырэктар кампаніі «Савушкін прадукт» Алена Бабкіна.

На яе думку, рост спажывання мяккіх тварожных сыроў у Беларусі ў значнай ступені стрымлівалі высокія цэны на гэты від прадуктаў. «У краіне ў гэтай катэгорыі былі прадстаўлены ў асноўным дарагія замежныя прадукты. Зараз жа аматарам мяккіх тварожных сыроў не прыйдзецца рабіць выбар паміж смакавымі перавагамі і эканоміяй сямейнага бюджэту», - лічыць вытворца.

Прадстаўнікі рэстараннага бізнесу тварожны сыр лічаць універсальным: яго выкарыстоўваюць у закусках, мясных стравах і дэсертах. З яго робяць кампазіцыі з хлебам, крэкерам і тостам. А яшчэ дадаюць у стравы з агародніны і рэкамендуюць ужываць як самастойны прадукт.

Мяккія тварожныя сыры «Савушкін» ужо прадстаўлены ў буйных магазінах усіх гандлёвых сетак Беларусі. Тэрмін прыдатнасці
прадукту - 90 дзён, а захоўваць яго рэкамендуюць пры тэмпературы ад + 2 да + 6 градусаў С.