«Савушкін прадукт» - лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці 2018 года!

29.03.2019
Пастановай Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2019 г. № 190 зацверджана рашэнне Камісіі па прысуджэнні прэміі Урада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2018 года.

• Кампанія «Савушкін прадукт» у чарговы раз паспяхова прайшла праверку на стабільна высокую якасць і стала лепшай у намінацыі «Сацыяльная адказнасць!» Такая ганаровая ўзнагарода ўручаецца арганізацыям за паспяховае вядзенне сацыяльна адказнага бізнесу і стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць сацыяльную абароненасць усіх зацікаўленых бакоў: персаналу, спажыўцоў, партнёраў і грамадства.

• За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, аказваемых паслуг або выкананых работ, ўкараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту кампанія «Савушкін прадукт» пацвердзіла ганаровы статус Лідэра па якасці сярод вытворцаў тавараў народнага спажывання!