«Стымул стаць прыхільнікам ЗЛЖ». Як распачаўся праект бясплатных трэніровак.

21.03.2019
У Беларусі распачаўся гадавы праект бясплатных трэніровак. Кампанія «Савушкін прадукт» і сетка фітнес-клубаў «Адрэналін» аб'ядналі намаганні дзеля развіцця ў масах ідэй здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання. У сярэдзіне сакавіка першая трэніроўка адбылася ў Мінску.

Праект «Адкрытая трэніроўка TEOS» адбудзецца ў Мінску, Гомелі, Гродне, Брэсце, Пінску, Лунінцы і Оршы. Сутнасць яго простая - расказаць людзям, як лёгка і даступна весці здаровы лад жыцця. Як адзначаюць арганізатары праекта, для гэтага штомесячна будзе праводзіцца адкрытая бясплатная трэніроўка пад кіраўніцтвам прафесійнага трэнера. Далучыцца да ЗЛЖ-праекту можа кожны, хто цікавіцца спортам і правільным харчаваннем.

На першую трэніроўку ў мінскі «Адрэналін» запрасілі 25 чалавек, выбраных выпадковым чынам сярод мноства кандыдатаў. Для запісу на занятак трэба было прайсці простую анлайн-рэгістрацыю і прыйсці ў спартыўны клуб у вызначаны час. Усіх удзельнікаў чакаў Fitness Mix з розных праграм і напрамкаў фітнесу цягам у адну гадзіну.
Adrenalin(2019.03.13)-023.jpg
Хапіла літаральна 20 хвілін, каб група незнаёмых людзей увайшла ў такт і стала паўтараць за трэнерам не самыя простыя практыкаванні. Хоць трэніроўка была вельмі інтэнсіўнай - кожны ўдзельнік страціў каля 700 кілакалорый, што параўнальна з хуткім бегам альбо боксам.

«Пасля трэніроўкі важна аднавіць баланс бялкоў, тлушчаў і вугляводаў", - запрашае трэнер на дэгустацыйны сэт. Кожны мог выбраць тое, што яму даспадобы: пітны або густы грэчаскі ёгурт TEOS з пастэрызаванага малака з выкарыстаннем карыснай закваскі. Цікава было даведацца, што ў 100% натуральным «грэчаскім» у 2 разы больш бялку, чым у класічным ёгурце: у адным 140-грамовым пакунку 11,2 грама, а ў 300-грамовай бутэлечцы 19,8 грам! І гэта велізарны плюс для тых, хто актыўна займаецца спортам.
Adrenalin(2019.03.13)-072.jpg
«Наш доўгатэрміновы праект павінен даць дадатковы стымул весці здаровы лад жыцця. Той, хто ўжо займаецца фітнесам, проста праводзяць час з карысцю для сябе. А хто толькі пачынае, зможа прыгледзецца да папулярных напрамкаў і, магчыма, працягнуць трэніроўкі на сістэмнай аснове», - тлумачыць сутнасць праекта дырэктар па сувязях з грамадскасцю ААТ «Савушкін прадукт» Алена Бабкіна.

Ідэя бясплатных трэніровак з акцэнтам на здаровае харчаванне, здаецца, прыйшлася мінчукам даспадобы. Вось што кажуць удзельнікі праекта:

Аляксей, бізнес-аналітык у IT-сферы: «У кастрычніку, калі мая вага складала 91 кг, мне было вельмі цяжка пачаць трэніроўкі. Цяпер у мяне засталося 20% лішняй вагі. У першую чаргу, мы адкарэктавалі з трэнерам харчаванне: бялок мы бяром з курынай грудкі і спартыўнага харчавання. Малочныя прадукты таксама выкарыстоўваю, хоць і радзей»

Марыя, частая наведвальніца клуба «Адрэналін»: «Гэта крыху не маё - групавыя трэніроўкі, мне не хапае вагі і сілавых трэніровак, але захацелася паспрабаваць нешта незвычайнае. Мяне на дэгустацыі здзівіла наяўнасць у лінейцы ёгурта тлустасцю 2%. Пасля трэніроўкі пажадана з'ядаць нешта не тлустае, але і не абястлушчанае. Менш 5-7% - гэта рэальна выратаванне для тых, хто займаецца. І я вельмі люблю смятану ў якасці запраўкі да салаты ... ёсць слабасць. А тут прадукт, які замяняе маю любімую смятану, тлустасць якой не бывае менш за 15%, а па смакавых якасцях - адзін у адзін!»

Ірына, маладая мама ў дэкрэце: «Самае галоўнае, пасля карэкціроўкі харчавання знайсці свайго трэнера, якому ты давяраеш і які табе перадасць добры настрой, пазітыў і энергію. Невялікі сакрэт: нагрузкі без правільнага рацыёну - марнаванне грошай і часу. Трэба з трэнерам узгадняць і дробнае харчаванне, і пітны рэжым. Калі есці на ноч усё, што дрэнна ляжыць у халадзільніку – трэніроўкі пройдуць дарэмна. Я лічу, што грэчаскі ёгурт TEOS без дабавак і фарбавальнікаў - выдатны перакус, які можна ўзяць на працу або тое, што можна з'есці да трэніроўкі ці пасля яе».

Марына, уладальніца ідэальнага прэса: «Калі хочацца падправіць рэльеф, уключыць мышцы кора - мне дапамагае правільнае харчаванне. Мая сям'я вельмі любіць малочныя прадукты. Зярнёны тварог тлустасцю 5% уваходзіць у мой стандартны падвячорак за дзве гадзіны да трэніроўкі. А яшчэ мне падабаецца пітны Тeos без цукру і грэчаскі ёгурт, які трэба есці лыжкай. З выскарыстаннем апошняга я раблю “здаровую версію” маянэзу: змешваю з аліўкавым алеем Тeos, які нават па кансістэнцыі як смятана, дадаю трошкі перцу, гарчыцу і часнык. Муж і дзіця на днях ўпляталі за абедзве шчокі «селядзец пад футрам», не падазраючы нават, што там няма ні кроплі маянэзу».

Удзельнікі «Адкрытай трэніроўкі TEOS» атрымалі ў падарунак выданне кнігі «Мастацтва есці. Карысная ежа буйным планам» і майку членаў каманды з матывуючым надпісам « А ты паспрабуй». Цяпер на гэты заклік трэба будзе адказаць жыхарам іншых гарадоў краіны, дзе пройдуць наступныя трэніроўкі.

Больш фота з «Адкрытай трэніроўкі TEOS» - у фотагалерэi