Беларусы расказалі, якія прадукты купляюць часцей за ўсё

04.12.2017

Малако – прадукт №1 у Беларусі. Па паказчыках вытворчасці малака на душу насельніцтва наша краіна займае другі радок у сусветным  рэйтынгу. Айчынныя малочныя прадукты экспартуюцца ў больш за тры дзясяткі краін – традыцыйную малочку, сыры і ёгурты беларускай вытворчасці спадабалі жыхары СНД і краін Еўрасаюза, а таксама Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Філіпін, Кітая. Але, у пешую чаргу, прадукцыю айчынных прадпрыемстваў  любяць самі беларусы.

Беларусь – адзін з сусветных лідараў па вытворчасці малака. Па выніках мінулага года на душу насельніцтва прыйшлося 752 літры малочнай сыравіны. За 2017-ы паказчыкі абяцаюць узняцца: толькі за першыя 3 кварталы прырост вытворчасці склаў каля 3%. Канешне ж, выпіць столькі малака беларусам не па сілах. Так што з 752 вырабленых на кожнага з нас літраў больш за палову экспартуецца. Дарэчы, па экспарту малочнай прадукцыі Беларусь уваходзіць у пяцёрку сусветных лідараў. Доля замежных малочных прадуктаў на рынку краіны нязначная. Мы любім сваё, айчыннае!

І доказ таму – штогадовая Прэмія спажывецкага выбару “Народная марка”, якая падвяла вынікі 1 снежня. Безумоўным переможцам у чатырох асноўных намінацыях – “Ёгурты”, “Сыры цвёрдыя”, “Сыры плаўленыя” і “Традыцыйныя малочныя прадукты” – стала кампанія “Савушкін прадукт”. Больш за палову беларусаў аддаюць перавагу ёгуртам гандлёвых марак “Савушкін”, “Аптымаль”, і “Ласкавае лета” (54,29%).

sav2.png

Амаль кожны другі жыхар краіны кладзе ў прадуктовы кошык у магазіне тварог, смятану, кефір, малако і ражанку “Савушкін” (42,01%). І, нарэшце, кожны трэці абірае цвёрдыя (34,61%) і плаўленыя (30,49%) сыры брэндаў “Брэст-Літоўск”, “Савушкін” і “Ласкавае лета”.

Брэсцкаму вытворцу ізноў прысуджана і галоўная ўзнагарода конкурсу – Гран-пры ў галіне харчовых тавараў. Менавіта ААТ “Савушкін прадукт” абралі спажыўцы, адказваючы на пытанне, каго яны лічаць лепшым з лепшых сярод вытворцаў прадуктаў харчавання ў Беларусі? Бліжэйшы канкурэнт адстаў ад лідара галасавання практычна ўтрая. Гран-пры конкурсу пацвярджае неабвержны факт: “Савушкін прадукт” – лепшы вытворца прадуктаў харчавання і любімы брэнд беларусаў! Цікава, што гэта аднадушнае меркаванне жыхароў усіх рэгіёнаў краіны.

Такія высокія вынікі ААТ “Савушкін прадукт” дэманструе год за годам, пачынаючы з самай першай Прэміі “Народная марка”. “У гэтым годзе Прэмія адзначае свой 5-гадовы юбілей. І яе гісторыя дазваляе прасачыць, што ў беларускіх спажыўцоў з’явіліся свае фаварыты. Захаванне прадпрыемствам “Савушкін прадукт” пазіцыі лідара на працягу гэтых пяці гадоў у шматлікіх катэгорыях і шматразовыя Гран-пры ў намінацыі “Лепшыя прадукты харчавання” гавораць пра тое, што кампанія валодае сапраўднай народнай любоўю. Гэта стала магчымым, дзякуючы разнастайным годнасцям вытворцы і яго прадукцыі. Але перш за ўсё, гэта моцны брэнд. ААТ “Савушкін прадукт” адно з першых вельмі годна заявіла пра сябе менавіта прафесійным падыходам да маркетынгу. А пытанне эфектыўнасці маркетынгу выходзіць сёння на першы план нароўні з крэатыўнасцю, бо ад гэтага залежыць канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў як на айчынным рынку, так і замежным”, – гаворыць прадзюсер Прэміі “Народная марка”, Прадстаўнік праўлення Асацыяцыі камунікацыйных і маркетынгавых агенцтваў, дырэктар агенцтва “Белая Карона” Алена Устыновіч.

Кантроль за падвядзеннем вынікаў народнага галасавання ажыццяўляўся Назіральным саветам Прэміі, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, Беларускага таварыства абароны спажыўцоў, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і бізнес-супольнасцяў. У галасаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі з усіх абласцей, разнастайных узроставых і сацыльных груп. Больш за два мільёны запоўненых анкет было даслана арганізатарам. Апытальнікі былі апублікаваны ў рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных выданнях, а таксама на сайце конкурсу. Магчымыя “накруткі” у інтэрнэце стваральнікі цалкам выключылі, дазволіўшы дасылаць з аднаго IP-адраса толькі адну запоўненую форму. Адным з фактараў забеспячэння аб'ектыўнасці стала тое, што анкеты не прапаноўвалі варыянтаў адказу – удзельнікі апытання ў кожнай з намінацый маглі назваць абсалютна любую гандлевую марку ці брэнд, якія яны любяць або якім давяраюць і могуць з упэўненасцю парэкамендаваць блізкім. 

“Гран-пры і тытул «Народная Марка» – вышэйшая ўзнагарода, знак любові і адданасці спажыўцоў. Мы шчыра ўзрадаваны, што многія гады ў нас атрымліваецца адпавядаць іх перавагам і чаканням. Для нас – гэта не толькі вышэйшая ступень даверу, але і вялікая адказнасць. І мы з поўнай адказнасцю запэўніваем, што «Савушкін прадукт» з гонарам апраўдае яго! Наша місія: Дарыць людзям радасць і здароўе, вырабляючы толькі натуральныя і карысныя прадукты. І мы будзем прытрымлівацца яе заўсёды, прапаноўваючы спажыўцам толькі лепшае! » - адзначыла намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Савушкін прадукт »Алена Бабкіна.

Ўзнагароды Прэміі - своеасаблівы знак якасці тавараў і паслуг, якія заслужылі ўсенароднае прызнанне, а таксама сапраўдны сімвал даверу пакупнікоў. І кампанія «Савушкін прадукт» прыкладае ўсе свае сілы, каб яго апраўдаць і захаваць, прымяняючы самыя лепшыя і эфектыўныя тэхналогіі перапрацоўкі малака, ажыццяўляе строгі кантроль якасці прадукцыі, распрацоўвае новыя рэцэптуры і ўнікальныя для рынку малочныя прадукты. Некалькі гадоў запар кампанія заваёўвае вышэйшыя ўзнагароды самага рэйтынгавага ў сусветнай індустрыі харчавання конкурсу «Superior Taste Award». І гэтае прызнанне сусветнай дэгустацыйнай эліты пацвярджае: прадукцыя кампаніі дастойна канкурыруе з лепшымі еўрапейскімі брэндамі як па якасці, так і па смаку.

Читать полностью:  https://news.tut.by/society/571106.html