Яны ствараюць вашыя любімыя прадукты

01.12.2022

На форуме “Беларусь малочная” 26 кастрычніка ўзнагародзілі сапраўдных прафесіяналаў малочнай галіны – лепшых з лепшых, тых, чыя кампетэнтнасць, працавітасць і ідэі ствараюць брэнд “Зроблена ў Беларусі”.

Сярод тысяч спецыялістаў з усёй рэспублікі намінацыяй "Залатыя рукі" адзначылі Таццяну Уладзіміраўну Міроненка, намесніка дырэктара па тэхналогіях вытворчасці ААТ “Савушкін прадукт”. Алене Андрэеўне Слабко, галоўнаму тэхнолагу аддзела галоўнага тэхнолага ў ПФ у Століне, уручылі дыплом у намінацыі “Справа жыцця”.

Абедзве працуюць на прадпрыемстве ўжо 32 гады.

Таццяна Уладзіміраўна курыравала стварэнне нашага “зорнага” грэчаскага ёгурта “ТЕОS”, тварожнага сыру пад брэндам “SVEZA”, цвёрдых і паўцвёрдых сыроў пад брэндам “Брэст-Літоўск” – “Вытрыманы”, “Чэдэр”, “Гранд Чэдэр”, “Рубін”, “Сапфір”.

Удзельнічала ў распрацоўцы і ўкараненні праграмы па перапрацоўцы другаснай малочнай сыравіны, з якой выпускаюць прадукты для вытворчасці дзіцячага і спартыўнага харчавання, кандытарскіх вырабаў, сыроватачныя напіткі “Свежасць”, сухі сыроватачны прадукт-заменнік цэльнага малака для сельскагаспадарчых жывёл.

Таксама ёй належыць ідэя праекта з НАН Беларусі – даследаванні, якія пацвярджаюць карыснасць выпускаемых малочных прадуктаў і даюць афіцыйны дазвол наносіць гэтую інфармацыю на ўпакоўку мяккага тварагу “Пяшчотны” і ёгурта “Аптымаль”. 

Алена Андрэеўна Слабко пачынала з пасады майстра-маслароба, а сёння – галоўны тэхнолаг аддзела галоўнага тэхнолага ў ПФ “Савушкін прадукт” у Століне.

Актыўна ўдзельнічала ва ўсіх тэхналагічных і тэхнічных пытаннях, звязаных з вытворчасцю, пераўзбраеннем філіяла, выступала з рацыянальнымі прапановамі. Мадэрнізацыя і рацыянальнае выкарыстанне новага абсталявання дапамаглі павялічыць вытворчую магутнасць участку выпрацоўкі сыру да 45 тон за суткі.

З удзелам Алены Андрэеўны былі ўпершыню запушчаны ў вытворчасць цвёрдыя і паўцвёрдыя сыры пад брэндам “Брэст-Літоўск”, “Маасдам”, “Вытрыманы”, “Фінскі”, асвоена вытворчасць насыпной групы сыроў і ўпакоўка прадукцыі ў латэкснае пакрыццё.

Віншуем! Ганарымся нашымі “Вялікімі зоркамі млечнага шляху”! І вельмі чакаем новых цікавых ідэй, каб радаваць спажыўцоў смачнымі і карыснымі прадуктамі!