Беларуская якасць заваёўвае расіян

09.09.2022

Чатыры Гран-пры на міжнародным конкурсе “Малочны поспех – 2022”. Залатым медалём і дыпломам адзначаны сметанковы сыр “SVEZA” і грэчаскі густы ёгурт “TEOS” са смакам манга-чыа. Усе гэтыя ўзнагароды папоўнілі скарбонку дасягненняў кампаніі “Савушкін прадукт”. Незалежны дэгустацыйны конкурс “Малочны поспех” праходзіў у рамках VIII Міжнароднага малочнага бізнес-форуму, які адбыўся 6-8 верасня 2022 года ў Сочы.

Гран-пры ўдастоіліся тры віды сыру пад брэндам “Брэст-Літоўск”: “Брэст-Літоўск Гранд Маасдам”, “Брэст-Літоўск Гранд Гаўда”, колаты сыр “Брэст-Літоўск вытрыманы экстра”, а таксама тварожная паста “Савушкін” са смакам “чызкейк”.

Узнагароды прысуджаліся на аснове вынікаў закрытай дэгустацыі, удзельнікі якой ведалі толькі агульную назву прадукта без указання вытворцы. На ёй кожны дэгустатар праводзіў органалептычную ацэнку якасці прадстаўленых узораў і прысвойваў ім ад аднаго да дзесяці балаў.

На званне лепшых у галіне смаку і якасці ў 18 намінацыях прэтэндавалі 54 прадукты ад 30 прадпрыемстваў Расіі і Беларусі.

“Нам прыемна, што прафесіяналы сваёй справы: дэгустатары і эксперты ў галіне харчавання Расіі высока ацанілі смак, якасць і спажывецкія ўласцівасці нашай прадукцыі. Удзел у падобных рэйтынгавых харчовых форумах і конкурсах дазваляе нам аб’ектыўна ацэньваць свае сілы, надае ўпэўненасці ў сабе і з'яўляецца добрай зыходнай кропкай для таго, каб прапаноўваць рынку новыя запатрабаваныя прадукты”, – адзначылі ў кампаніі “Савушкін прадукт”.

Незалежны дэгустацыйны конкурс “Малочны поспех” – частка праграмы Міжнароднага малочнага бізнес-форуму ЕАЭС па вытворчасці і перапрацоўцы малака, малочнай жывёлагадоўлі і племянной справе.

*“Савушкін прадукт” – адзін са стратэгічных бізнэсаў групы кампаній “SANTA”. Уваходзіць у першую тройку найбуйнейшых малочных кампаній на рынку краін СНД.