ЯКІЯ ПРАДУКТЫ ЛЮБЯЦЬ БЕЛАРУСЫ? У КРАІНЕ ВЫБРАЛІ БРЭНД ГОДА.

09.02.2026

фото 1.jpg

Буйны малочны вытворца з Брэста заваяваў статус самага паспяховага брэнда харчовай прамысловасці. У кампаніі «Савушкін» тры «золата» Ыў прадуктовых катэгорыях і Гран-пры прэміі «Брэнд года 2025». І гэта ацэнка спажыўцоў.

Агульнарэспубліканскае даследаванне, праведзенае арганізатарамі конкурсу «Брэнд года» ў канцы 2025 года, паказала: абсалютная большасць беларускіх спажыўцоў у катэгорыі «малочная прадукцыя» (у яе ўваходзяць малако, кефір, ражанка і інш.) ведаюць і выбіраюць «Савушкін». Бліжэйшы канкурэнт адстае ў рэйтынгу больш чым у 2,5 разы. Больш за ўсё прыхільнікаў прадукцыі брэнда жыве ў Брэсцкай і Мінскай вобласці.

фото 2.jpg

Падобны вынік у «Савушкіна» і ў катэгорыі «Тварог»: сваёй любімай маркай, нават без падказкі, яго назвалі каля 40% апытаных у розных узроставых групах — зумеры, міленіялы і пакаленне Х.

фото 3.jpg

Брэнд «Брэст-Літоўск» стаў лідарам спажывецкіх пераваг у катэгорыі «Сыры цвёрдыя і паўцвёрдыя», апярэджваючы сваіх найбліжэйшых супернікаў больш чым у 8 разоў.

фото 4.jpg

Заканамерны вынік — Гран-пры прэміі спажывецкіх пераваг «Брэнд года 2025» уручаны кампаніі «Савушкін» як самаму паспяховаму брэнду харчовай прамысловасці.

«Мы ствараем прадукты для актыўнага і здаровага жыцця. І прэміі, асабліва заснаваныя на даследаванні спажывецкіх пераваг, пацвярджаюць, што нашы спажыўцы таксама падзяляюць нашы каштоўнасці, давяраюць нам, заўважаюць наша імкненне развівацца.

Рынак малочнай прадукцыі вельмі дынамічны і пастаянна ўкараняе інавацыі: у рэцэптурах, смаках, дызайне ўпакоўкі, фармаце прадукту. Мы сочым за тэндэнцыямі, але і задаем уласныя трэнды, — адзначылі ў кампаніі «Савушкін», — пры тым не забываем пра тое, што асабліва важна для сучаснага спажыўца: натуральнасць і карысць малочных прадуктаў».

Менавіта такі падыход застаецца ключавым прынцыпам развіцця брэнда і сакрэтам нязменнага даверу спажыўцоў.

«Савушкін» будуе лідарства не на маркетынгавых кампаніях, а на аб'ектыўных канкурэнтных перавагах: стабільнай якасці, пашыранай дыстрыбуцыі і інавацыйнасці ў рэцэптурах. Кампанія добра ведае сваіх спажыўцоў і імкнецца максімальна адпавядаць іх запытам, – падкрэслівае дырэктар конкурсу «Брэнд года»* Марына Чачкоўская.

«Савушкін» — адзін з ключавых бізнэсаў групы кампаній SANTA. Кампанія вядомая сваімі інавацыйнымі падыходамі да вытворчасці і бескампрамісным стаўленнем да якасці прадукцыі на ўсіх этапах – ад фермы да прылаўка.

---

* «Брэнд года» — адзін з найстарэйшых у Беларусі прафесійных конкурсаў у сферы маркетынгу і брэндынгу. Штогод ён вызначае лепшыя брэнды на аснове выбару спажыўцоў і дасягненняў у маркетынгу, брэндынгу і карпаратыўнай устойлівасці. У гэтым годзе конкурс аб'яднаў больш за 55 брэндаў, раздаўшы 86 узнагарод.