«Савушкін» запускае чарговую дэсертную навінку — глазураваныя сыркі ТОПx2. Фармат інавацыйны — дзве тонкiя палачкі ў адной упакоўцы.

«Аўдыторыя ТОП — вясёлыя, кампанейскія, лёгкія на ўздым аматары паспрабаваць усё новае! — каментуе запуск навінкі Марыя Козак, начальнік аддзела маркетынгу «Дэсерты» кампаніі «Савушкін». — Дэсерты ТОП — гэта сапраўдны генератар добрага настрою. Мы ведаем, як важна лавіць момант і дзяліцца радасцю, і, здаецца, знайшлі спосаб зрабіць так, каб добры настрой можна было лёгка падвоіць або падзяліць».
Новы Х2 — гэта па-ранейшаму ТОП: спалучэнне найдалікатнейшай тварожнай асновы і смачнай глазуры ў фармаце двух невялічкіх сыркоў. Агульная вага сыркоў — 45 г.
Лінейка ТОП Х2 стартуе з двума смакамі:
Карамель у карамельнай глазуры: падвойная карамельная далікатнасць для сапраўдных ласуноў.
Какос у малочнай глазуры: Экзотыка, якая падарыць адчуванне міні-адпачынку.
У перспектыве, паводле інфармацыі вытворцы, яна будзе пашырацца. Над якімі яшчэ смакамі варажыць каманда «Савушкін», пакуль сакрэт.
ТОП Х2 — гэта не проста перакус, а маленькае свята. Навінка прапануе вясёлую дылему: падзяліць ласунак з сябрам, блізкім або калегай, ці ж нацешыцца падвойным задавальненнем сам-насам. Дзяліцца ім ці не дзяліцца — кожны вырашае сам.
***
ТОП — мультыкатэгорыйны брэнд, у партфелі якога глазураваныя сыркі з начыннем, сметанковае марозіва і малочныя кактэйлі.