ЯК У КАВЯРНI: ДА ВЯСЕННЯГА СЕЗОНУ «САВУШКІН» ЗАПУСКАЕ НОВУЮ ЛІНЕЙКУ МАЛОЧНЫХ КАКТЭЙЛЕЙ «ТОП CAFE»

17.03.2026

фото 1.jpg

Для большасці з нас кава — важная дэталь, ад якой залежыць настрой цэлага дня. Усё мае сэнс: месца, час, атмасфера, кампанія і, вядома ж, насычаны смак.

Кава на вынас — магчымасць адчуць гэты вайб усюды, дзе б вы ні былі. Фармат to go ідэальна падыходзіць тым, хто жыве ў рытме вялікага горада, абiрае мабільнасць, але самае галоўнае — аддае перавагу напоям з любiмай кавярні.

З "ТОП CAFE" яркі і насычаны смак заўсёды будзе пад рукой. У новай лінейцы прадстаўлены самыя папулярныя кававыя напоі на выбар. Чатыры напоя – чатыры настроi:

  • для аматараў класікі – «ТОП Капучына»;

  • для прыхільнікаў рафаў – адразу два дэсертных варыянта: карамельны і арахісавы – у меру салодкія і з прыемным арэхавым паслясмакам;

  • і эксклюзіў вясны 2026 – лімітаваны выпуск «ТОП Матча» – спалучэнне высакароднай даўкасці зялёнага чаю і натуральнага малака.

Сучасны тэмп жыцця патрабуе хуткасці з рэдкімі перадышкамі ва ўтульных прасторах кафэ або на адкрытых летніх тэрасах, але "ТОП CAFE" прапануе нешта большае – легальны спосаб запаволіцца, не спыняючы руху.

фото 2.jpg

Чаму навінка «ТОП CAFE» скрадзе ваша сардэчка?

1. Той самы смак сапраўднай кавы – яскравы і насычаны – па цане, якая дазваляе ласавацца кожны дзень.

2. Эканомія часу: не трэба чакаць, пакуль барыста не будзе заняты – ваш любімы напой ужо гатовы да ўжывання.

3. Натуральнасць: кава і чай у складзе забяспечваюць бадзёрасць і насычаны смак.

4. Стыль: упакоўка не толькі зручная, але і стыльная! Дызайн распрацаваны ў эстэтыцы Instagram і TikTok – "ТОП CAFE" будзе выдатна выглядаць ў вашых сторыс.

«Мы стварылі «ТОП CAFE» для геданістаў, чыё жыццё – рух, камунiкацыi, уражанні, эстэтыка. Наша навінка – гэта маленькая штодзённая радасць, кававы рытуал – вайбавы і даступны адначасова», – адзначылі ў кампаніі «Савушкін».

Новая лінейка ўжо ў дарозе – на паліцы крам яна трапіць у пачатку тыдня. Хапайце хутчэй!

Пра брэнд ТОП:

ТОП – мультыкатэгорыйны брэнд, у партфелі якога глазураваныя сыркі з начыннем, шырокая лінейка марожанага і малочных кактэйляў.