На паліцах беларускіх крамаў заўважаны малочны кактэйль «Дубай». Навінка, натхнёная сусветным трэндам на дубайскі шакалад, ужо скарае сэрцы прыхільнікаў легендарнага дэсерту.

«Дубай» — не проста малочны кактэйль, а спосаб зрабіць кожны дзень асаблівым! У ім непаўторны водар фісташкі аб'ядноўваецца з ноткамі кунжуту і запечанага цеста катаіфі — інгрэдыента, знаёмага ўсім прыхільнікам традыцыйных усходніх слодычаў.
Малочны кактэйль «Дубай» быццам бы створаны для павольных і гарачых летніх вечароў. Не проста напой, а важная дэталь, якая надае асаблівы шык кожнаму імгненню і раскрывае сакрэтны спосаб, як знайсці прыгажосць у штодзённым. Больш няма патрэбы марыць аб казачных дэсертах — магія смаку побач і яе лёгка адчуць!

Знайсці малочны кактэйль «Дубай» на паліцы крамы вельмі лёгка — арыгінальны дызайн бутэлечкi з вытанчанымі залатымі элементамі адразу прыцягвае ўвагу.
***
Малочны кактэйль «Дубай» — сумесны праект «Савушкін» і BREMOR. Ён дапаўняе агульную лінейку прадуктаў, натхнёных магіяй Усходу.
Яркі старт праекту надаў запуск марожанага «Дубай»: эскімо ў арыгінальнай аўтарскай глазуры — са смакам фісташкі, кавалачкамі арэшкаў і хрусткага катаіфі — імгненна «завірусілася» у беларускіх сацсетках.
І гэта толькі пачатак — следам за кактэйлем у «дубайскай» лінейцы чакаецца яшчэ некалькі эксклюзіўных навінак. Сачыце за навінамі!