"Савушкін" выпусціў “лёгкія” глазураваныя сыркі

19.01.2021

"Савушкін прадукт" пачаў вытворчасць глазураваных сыркоў з нізкім утрыманнем тлушчу: новыя тварожныя сыркі валодаюць класічным ванільным смакам, утрымліваюць усяго 5% тлушчу і ўжо дасяжныя ў магазінах усіх буйных гандлёвых сетак краіны.

Новыя глазураваныя сыркі вырабляюцца з выкарыстаннем мяккага тварожнага сыру, тварагу і сметанковага масла. Глазура з какавай надае ім лёгкі шакаладны смак. Прадукт вырабляецца на аснове натуральнага кароўега малака без дабаўкі кансервантаў, пальмавага масла ці раслінных тлушчаў.

Сырок называецца “Лёгкі” і арыентаваны на прыхільнікаў нізкатлушчавых і смачных дэсертаў. Яго можна выкарыстоўваць у якасці перакусу паміж прыёмамі харчавання ці проста ў якасці салодкага дэсерту, не хвалюючыся за сваю фігуру. Згодна з даследаваннем Nielsen, сыркі з 5% утрыманнем тлушчу ўваходзяць у ТОП-10 па пакупках глазураваных сыркоў у Беларусі. І з кожным годам цікавасць да іх толькі расце.

Поруч з навінкамі “Савушкін прадукт” працягвае выпускаць традыцыйныя тварожныя сыркі са смакам шакаладу, ванілі і варанага згушчанага малака, а таксама “Цукерачную серыю”. Іх усіх аб’ядноўвае ўнікальная рэцэптура, сакрэт якой у дабаўцы асаблівага віду тварожнага сыру.

"У новым "Лёгкім" тварожным сырку мы аб’ядналі ўсё тое, што так падабаецца нашым пакупнікам: лёгкасць, мяккі сметанковы смак, прыемную салодкасць і карыснаць тварожнага ласунку. Гэты прадукт будзе даспадобы як сладкаежкам, так і тым, хто сочыць за сваім здароўем і прытрымліваецца здаровага ладу жыцця — цудоўная прапанова для ўсёй сям’і", — растлумачылі ў кампаніі "Савушкін прадукт".

Навінка пастаўляецца ў зручнай флоў-пак упакоўцы, кожны сырок важыць 50 грам. Пры выкананні тэмпературнага рэжыму ад 2 да 6 градусаў яго тэрмін прыдатнасці складае 25 сутак. У 100 грамах прадукту ўтрымліваецца ў сярэднім 9,8 грам бялкоў і 28, 8 грам вугляводаў, а адна порцыя зарадзіць энергіяй прыкладна на 125 кілакалорый.