«Савушкін прадукт» пачаў выпускаць іспанскі сыр Кеса Бланка

06.11.2020

Вытворца сыроў SVEŽA «Савушкін прадукт» вывеў на рынак новы від — Кеса Бланка. Гэта мяккі сыр, з салодкім сметанковым смакам. У перакладзе з іспанскай «кеса бланка» азначае «белы сыр». З кастрычніка гэты папулярны на Пірынейскім паўвостраве і ў краінах Лацінскай Амерыкі сыр ужо прадаецца ў беларускіх крамах.

Мяккая кансістэнцыя і сметанковы смак — тое, што вылучае SVEŽA Кеса Бланка сярод іншых свежых сыроў. Склад прадукту максімальна просты. Яго гатуюць з малака і сыроваткі з невялікай колькасцю солі. У адрозненні ад цвёрдых сыроў сыр Кеса Бланка не патрабуе выспявання ва ўмовах вытворчасці, што надае яму мяккі сметанковы смак.

Дзякуючы адсутнасці вастрыні, Кеса Бланка будзе даспадобы дзецям, а таксама прыйдзецца да густу тым, хто прытрымліваецца прынцыпаў здаровага харчавання і імкнецца разнастаіць свой рацыён простымі і свежымі стравамі.

Традыцыйна такі сыр ядуць у свежым выглядзе. Падаюць з садавінай, мармеладам, джэмам. Таксама Кеса Бланка, парэзаны кубікамі, абсмажваюць на патэльні – атрымоўваецца незвычайная і смачная закуска. Падчас тэрмічнай апрцоўкі ён не плавіцца, а становіцца мякчэйшым. Нягледзячы на тое, што сыр SVEŽA Кеса Бланка мае крохкую структуру, у стравах ён здольны захоўваць сваю форму. Гэта дазваляе дадаваць яго, напрыклад, у салат з садавіны. Ён таксама добра спалучаецца з хлебам, арэхамі і вінаградам. Падаецца да стала не толькі з закускамі, але і дэсертамі. Выкарыстоўваецца ў якасці начыння для выпечкі.

Сакрэт і багацце смаку гэтага сыру — у яго прастаце. Кеса Бланка натуральны свежы сыр з іспанскімі каранямі. Ён стане выдатнай асновай для кулінарных эксперыментаў і стварэння новых карысных дэсертаў.

У лінейцы SVEŽA Кеса Бланка стаў чарговай навінкай з сусветнай вядомасцю і багатай кулінарнай гісторыяй. На рынак ужо выведзены сыры «Фета SVEŽA» і «Брынза SVEŽA», радзімай якіх з’яўляецца Балканскі паўвостраў. Пакупнікі далі ім станоўчую ацэнку.

Усе сыры SVEŽA вырабляюцца на прадпрыемстве «Савушкін-Орша» з выкарыстаннем самага сучаснага абсталявання і высокаякаснай малочнай сыравіны. Вытворчая пляцоўка была пабудавана з нуля ўсяго за год і ўведзена ў эксплуатацыю ў жніўні 2020.

Свежыя сыры SVEŽA ужо паступілі ў продаж у многія крамы і гандлёвыя сеткі рэспублікі.