Малочная сенсацыя гэтай вясны: "Савушкін" выпускае кактэйль са смакам жавальнай гумкі

17.03.2025
Будзьце гатовыя да вандроўкi ў бесклапотнае дзяцінства: гэтай вясной вы можаце паспрабаваць незвычайны малочны кактэйль са смакам любімай жавальнай гумкі! ТОП Бабл Гам дапоўніць лімітаваную серыю малочных кактэйляў ад «Савушкін».



Малочная навінка, безумоўна, спадабаецца фудхантэрам і ўразіць аматараў незвычайных спалучэнняў: яркі смак Бабл Гам - сакавіты, непаўторна фруктовы, адзін з самых папулярных і знаёмых у свеце. Смак вясны, любімай жавальнай гумкі і жаданых канікулаў!

TОП Бабл Гам – ідэальны кампаньён для вечарынак з сябрамі, прагляда любімых мультфільмаў, ток-шоў ці вясёлых прагулак. І ўсяго 2% тлустасці — выдатны варыянт у сітуацыі, калі патрэбен хуткі перакус. Пабалуйце сябе і пачастуйце іншых! Бо самы просты спосаб падняць настрой, дадаць у жыццё пазітыву – гэта дазволіць сабе невялікі ласунак, каб свет вакол паярчэў.

Шукайце лімітаваную серыю на паліцах крам ужо з 17 сакавіка! У зручнай ПЭТ-бутэлькі аб'ёмам 450 мл новы стылёвы дызайн – у ім кактэйльная навінка сапраўды прыцягне вашу ўвагу.



***

Кактэйлі ТОП з'явіліся на беларускім рынку ў 2022 годзе, практычна адразу «выбухнулi». Сёння брэнд — безумоўны лідар у сваёй катэгорыі: яго выбіраюць амаль 80% спажыўцоў.

У лінейцы ТОП кожны знойдзе сабе любімы: ёсць класіка — шакалад, пламбір, чарніцы, манга, міндаль; кававыя смакі — латэ і карамельны раф, а таксама кактэйлі з асаблiвай рэцэптурай, якія можна ўзбіваць без міксера ці шэйкера, проста страсянуўшы бутэлечку, — shake ваніль, тофі, трускаўкi.

Бабл гам — ужо другая «лімітка» у лінейцы малочных кактэйляў ад «Савушкін». У мінулым годзе сюрпрызам для прыхiльнiкаў усяго новага і незвычайнага стаў ТОП са смакам папкорна.