«ХУТКІ БЯЛОК» У ЛІНЕЙЦЫ TEOS PRO: НА РЫНАК ВЫХОДЗІЦЬ НОВЫ НАПОЙ ДЛЯ АМАТАРАЎ АКТЫЎНАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

18.06.2026

«Савушкін» працягвае развіваць тэму прадуктаў для актыўнага і здаровага ладу жыцця. Лінейку TEOS PRO дапоўняць кісламалочныя напоі на аснове сыроватачнага бялку, прадстаўленыя ў трох арыгінальных смаках: грэйпфрут, ананас-какос і чарніцы-маліны. У адной порцыі — 30 грамаў бялку і 8 незаменных амінакіслот — без дабаўленага цукру.

IMG_4034.JPG
Навінка створана для людзей, якія вядуць актыўны лад жыцця, і выдатна ўпісваецца ў тандэм з раней запушчаным малочным бялковым кактэйлем брэнда.

«Запускаючы кісламалочны TEOS PRO, мы імкнуліся даць спажыўцу не толькі свабоду выбару сістэмы харчавання або графіка трэніровак, — пракаментавалі ў кампаніі «Савушкін». — Лінейку TEOS PRO наша каманда стварала ў цесным супрацоўніцтве з экспертамі-нутрыцыёлагамі; мы з самага пачатку ўключылі ў яе прадукты з розным функцыяналам, з якімі свядомы і прафесійны падыход да харчавання даступны кожнаму, у залежнасці ад персанальных мэтаў».

 

Малочны кактэйль на аснове канцэнтрату малочнага бялку стаў хітом дзякуючы эфекту працяглага насычэння. Кісламалочны TEOS PRO — мае ў складзе "хуткі" сыроватачны бялок і ферментаваную аснову, што робіць яго ідэальным варыянтам для маментальнага ўзнаўлення цягліц пасля фізічных нагрузак.

 

Запуск навінкі, узбагачанай сыроватачным бялком, дазволіць спажыўцам прыцэльна кіраваць сваім рацыёнам, выбіраючы паміж прадуктамі «хуткага» і «павольнага» дзеяння.

 

Гайд: як правільна выбраць і спалучаць прадукты TEOS PRO

 

Галоўнае адрозненне двух прадуктаў крыецца ў тыпе дабаўленага бялку і хуткасці яго засваення. Выкарыстоўвайце іх збалансавана для дасягнення максімальнага эфекту:


Малочны кактэйль TEOS PRO:

330 г, 30 г «павольнага» бялку, без дадання цукру і тлушчу (0%).

Ідэальны ў якасці паўнавартаснага перакусу паміж асноўнымі прыёмамі ежы для аднаўлення сіл, лёгкай вячэры ці як напой перад сном.

Забяспечвае доўгае пачуццё сытасці, падтрымку цягліц і костак.

 

Кісламалочны кактэйль TEOS PRO

250 г, 30 г «хуткага» бялку, без дадання цукру і тлушчу (0%).

Ідэальны для ўжывання ў першыя 30 хвілін пасля трэніроўкі для хуткага «рамонту» цягліцавых валокнаў.

Можна піць раніцай адразу пасля абуджэння для хуткай ліквідацыі начнога дэфіцыту бялку.

Падыходзіць людзям з далiкатнай стрававальная сiстэмай: ферментаваны аснова кактэйлю засвойваецца значна лягчэй за класічнае малако.