Беларускія сыры і тварог прызналі найлепшымі на міжнародным конкурсе

19.02.2024
фото.jpg

Тварог, ёгурт, сыры і глазураваныя сыркі ад "Савушкін прадукт" адзначаны залатымі медалямі міжнароднага дэгустацыйнага конкурсу "Лепшы прадукт - 2024". Ён прайшоў падчас маштабнага форуму харчовай індустрыі "Прадэкспа" ў Маскве.

Прафесійнае журы чарговы раз адзначыла бездакорныя па смаку і якасці малочныя прадукты. Вышэйшую ўзнагароду атрымалі адразу 7 узораў-намінантаў, прадстаўленыя кампаніяй на конкурс.

Сярод пераможцаў ёсць і навінка — тварог "Деревенский", нядаўна распрацаваны тэхнолагамі "Савушкін прадукт". На паліцах беларускіх крам ён з'явіўся ўсяго некалькі месяцаў таму. "Деревенский" — гэта далікатны тварог з вяршкамі, падабранымі ў аптымальнай прапорцыі. У ім няма кіслінкі, характэрнай для традыцыйных тварагоў. Цяпер яго па заслугах ацанілі і эксперты галіны.

Золата атрымалі і спелыя сыры ад "Брэст-Літоўск": "Рубін" і "Сапфір", а таксама сыр "Чэддэр" у слайсернай нарэзцы і тварожны сыр "Воздушный" з авакада. Сярод дэсертаў лепшымі прызнаны густы ёгурт TEOS са смакам манга-чыа і глазураваныя сыркі.

Міжнародны дэгустацыйны конкурс "Лепшы прадукт" праводзіцца пад патранажам Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі і Рассельгаснагляду ўжо больш за 20 гадоў. На званне найлепшых прэтэндуюць прадукты ад вытворцаў з розных краін. Узоры прадукцыі ацэньваюць з улікам строгіх крытэрыяў якасці, якія дзейнічаюць у харчовай і перапрацоўчай прамысловасці.

"Савушкін прадукт" — адзін са стратэгічных бізнесаў групы кампаній SANTA, які спецыялізуецца на выпуску натуральнай малочнай прадукцыі і сыроў. Малочныя прадукты кампаніі — адны з самых запатрабаваных на рынку FMCG.