Як у дзяцінстве: «Савушкін» выпусціў «Вясковы» тварог

06.02.2024
1.png

На паліцы магазінаў паступіў тварог «Вясковы». «Савушкін» пераасэнсаваў беларускія гастранамічныя традыцыі і стварыў поўнасцю самадастатковы прадукт з гарманічным спалучэннем сметанковага смаку і густой кансістэнцыі. Такі тварог можна есці, не дадаючы смятаны.

У складзе «Вясковага» – только пяшчотны тварог і злёгку падсоленыя вяршкі, падабраныя ў аптымальнай прапорцыі. Смак у навінкі сметанковы, у ім няма кіслінкі, уласцівай традыцыйным відам тварагу, дзякуючы чаму яго можна спажываць без смятаны або варэння.

«Сакрэт такога «хатняга» смаку – у асаблівай рэцэптуры. «Вясковы» больш, чым проста тварог: ён густы, быццам у яго ўжо дабаўлена смятана, а смак настолькі свежы і сметанковы, быццам яго толькі што прыгатавалі. Такі тварог увасабляе беларускія традыцыі і, магчыма, на міг пераносіць у дзяцінства ў вёсцы. Такой і павінна быць comfort food – ежа, якая выклікае адчуванне ўтульнасці і прыемныя ўспаміны», – упэўнены ў кампаніі «Савушкін прадукт».

 

Яшчэ да запуску прадукту «Савушкін» правёў маштабнае даследаванне, прысвечанае асаблівасцям ужывання тварагу. Яго вынікі паказалі, што беларусы актыўна асвойваюць трэнды: дадаюць у тварог ёгурт, гранолу, насенне чыа, аднак па-ранейшаму цэняць класічнае спалучэнне тварагу са смятанай. «Вясковы» дзякуючы густой структуры і пяшчотнаму смаку вяршкоў не мае патрэбу ў запраўцы. Шматвяковыя традыцыі атрымалі новае жыццё на сучаснай малочнай вытворчасці.

«Савушкін прадукт» – адна з найбуйнейшых у Еўропе малочных кампаній. Вытворчасць прадукцыі без кансервантаў і штучных напаўняльнікаў адбываецца на пляцоўках у Брэсце, Бярозе, Іванава, Івацэвічах, Пінску, Століне, Баранавічах і Оршы. У партфель уваходзяць брэнды «Савушкін», «Брэст-Літоўск», TEOS, «Аптымаль», «СуперКід», SVEŽA, «Апеці», «Актывіл», «Бярозка» і «Ласкавае лета». Каля 60% малочных прадуктаў пастаўляецца на экспарт у больш чым 30 краінаў свету – ад Расіі да Сінгапура і Японіі.