Як СуперКід шчасце знайшоў (казка)

01.06.2018
973905a772cba0a61559d8be0f39a0f1.jpg

Усю вясну бурундучок СуперКід працаваў, не пакладаючы рук і не здымаючы сваёй чароўнай мантыі, каб да пачатку лета і добрага свята – Дня абароны дзяцей прыдумаць ідэальны карысны малочны дэсерт для сваіх маленькіх сяброў-гурманаў. Не ўсё адразу ў яго ладзілася, бо ўсе сябры СуперКіда розныя, а пра густы ён лічыць за лепшае з імі не спрачацца.

Кожную раніцу пасля ранішняй гімнастыкі, водных працэдурJ і карыснага сняданку наш вынаходнік залазіў у сваю яркую жоўтую лабараторыю на гарышчы і думаў-разважаў, як жа яму пацешыць сваіх сяброў. «Бо дзень, у якім ты нікога не парадаваў – гэта марна пражыты дзень», – думаў СуперКід. Час ад часу, ён садзіўся на шырокі падваконнік, слухаючы спеў птушак і пытаючыся ў іх рады, але большую частку часу кружыў над сваім пісьмовым сталом, дзе побач з цікавымі кнігамі і часопісамі стаяла шмат розных карысных смачнасцяў: сунічны тваражок, ёгурт з бананам і яблыкам , свежая садавіна і іншыя прысмакі...

І так падыдзе СуперКід да свайго «багацця», і з гэтага боку забяжыць, і ў бінокль на яго паглядзіць... А ў адзін цудоўны момант сеў ямчэй і стаў разважаць: "Я вельмі люблю розныя малочныя дэсерты (пашанцавала ж як, бо мама з татам кажуць, што яны карысныя для маіх зубоў, касцей і імунітэту, таму што ўтрымліваюць кальцый, вітамін Д і яшчэ мноства ўсяго карыснага), асабліва ванільныя, але яшчэ больш з клубніцамі. І шакаладныя цукеркі таксама люблю. А калі мне гэта падабаецца, то і маім сябрам павінна спадабацца!» – усклікнуў, ускокваючы, натхнёны СуперКід.

Так ён узяў натуральны ёгурт, прыгатаваны па асабліваму «сямейнаму рэцэпце» з свежага малака, шчодра дадаў да яго клубніц (калі ўжо дзяліцца з сябрамі, то толькі шчодра) і не пашкадаваў нават сваіх рознакаляровых шакаладных цукерак ... Прыправіў усё гэта прыязнасцю, сілай і лыжачкай пяшчоты. А для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія не любяць клубніцы, падрыхтаваў ванільны ёгурт. Атрымалася вельмі выдатна: карысна, смачна, а галоўнае – з душой. «Такі дэсерт спадабаецца маім сябрам не толькі, таму што ён смачны і карысны, але і таму што ён яркі і цікавы, плюс порцыя не вялікая і не маленькая - самае тое. Гэта будзе любімы перакус маіх сяброў», - не мог нарадавацца свайму вынаходству СуперКід. Так яму спадабаўся гэты дэсерт, што ён ледзь утрымаўся ад таго, каб неадкладна яго ні з'есці. Але памятаючы пра тое, што нешта смачнае становіцца яшчэ смачнейшым, калі гэтым з кімсьці падзяліцца – стаў марыць, каб новы ёгурт з шакаладнымі цукеркамі паспрабавалі дзеці ўсёй краіны.

Мара бурундучка спраўдзілася як у сапраўнай казцы: такі ёгурт зараз можна набыць у любой краме. І калі, пакаштаваўшы яго, ваша дзіця ўсміхаецца - гэта азначае, што добры СуперКід счаслівыJ.