Любоў і давер спажыўцоў - прадуктам са свежага малака!

02.04.2018

Рэспубліканскі конкурс спажывецкіх пераваг «Прадукт года-2017» падвёў вынікі і абвясціў пераможцаў. На думку звычайных пакупнікоў, лепшы вытворца малочнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь – кампанія «Савушкін прадукт!»

Вынікі незалежнай грамадскай прэміі «Прадукт года» яшчэ раз падцверджваюць, што спажывец заўсёды выбірае лепшае. Па выніках нацыянальнага апытання беларусаў і заключэнні Экспертнага Савета, жыхары нашай краіны ў чарговы раз адзначылі бездакорную якасць, натуральнасць і цудоўны смак прадукцыі кампаніі «Савушкін прадукт». Выбіраючы прадукты для сваёй сям'і, яны часцей за ўсё аддаюць перавагу сырам, ёгуртам, тварагам, а таксама малаку, кефіру, смятане і сметанковаму маслу менавіта гэтага прадпрыемсва, ужо даўно і заслужана стаўшага флагманам малочнай галіны Беларусі.

Акрамя вышэйшых узнагарод ва ўсіх асноўных малочных катэгорыях кампанія «Савушкін прадукт» уганаравана спецыяльнай прэміяй – Гран-Пры «Лідар вытворчасці – вытворца лепшай малочнай прадукцыі ў Беларусі». Залогам ўстойлівага развіцця і ўсеагульнага прызнання стала выкарыстанне кампаніяй найноўшых тэхналогій вытворчасці, якія дазваляюць выпускаць шырокі асартымент канкурэнтаздольнай натуральнай і высакаякаснай малочнай прадукцыі, што ўжо даўно заваявала любоў і давер спажыўцоў!

продукт года 2017.jpg