З верасня 2019 года кампанія «Савушкін прадукт» запусціла рэдызайн упаковак малочнай прадукцыі пад брэндам «Брэст-Літоўск».
Частку прадуктаў любімай маркі спажыўцоў з новымі «рысамі» ўжо можна сустрэць у крамах (малако, кефір, смятана, сметанковае масла). Поўнае абнаўленне лінейкі плануецца правесці на працягу паўгода.
Неабходнасць абнавіць дызайн упакоўкі малочных прадуктаў «Брэст-Літоўск» узнікла ў адпаведнасці з эвалюцыяй брэнда ў сырнай катэгорыі, якая ажыццявілася ў пачатку 2019 года і была паспяхова прынята спажыўцамі. Асноўнымі задачамі сталі распрацоўка дызайну ўпакоўкі, які дазволіў бы лепш і якасней вылучыць прадукты «Брэст-Літоўск» на малочнай паліцы; развесці прадуктовыя катэгорыі ў рамках адзінага фірменнага блока і забяспечыць адрозненне прадуктаў рознай тлустасці; надаць бОльшую гістарычную значнасць брэнда. Пры стварэнні новага дызайну мы захавалі асноўны бэжавы колер упакоўкі ў спалучэнні з кантрасным карычневым, як адных з ключавых элементаў фірменнага стылю. Дзякуючы гэтаму, захавалася пераемнасць упакоўкі з папярэднім дызайнам: бэжавы фон, да якога прывык спажывец, вядомы і лёгка счытваецца на паліцах. Змянілі існуючы лагатып, у ім убралі лішнія элементы, якія сталі не актуальныя, лагатып стаў выглядаць прасцей і чысцей.
У новым дызайне з’явіліся ілюстрацыі прыгарадаў, прыродныя пейзажы ў тэхніцы гравюры. Гэтыя вобразы падкрэсліваюць дух «эпохі Брэст-Літоўск», натуральнасць і якасць прадукту, традыцыі. Таксама арнамент у выглядзе хваляў - адсылка да гербаў і пячаткаў эпохі Брэст-Літоўск, ён адлюстроўвае міжрэчча Буга і Мухаўца. А яшчэ арнамент поруч з каляровым кадзіраваннем дададзены для таго, каб спажыўцам было прасцей шукаць на паліцы пажаданыя па тлустасці прадукты:
• цёмна-ружовы – для прадуктаў з нізкай тлустасцю,
• цёмна -аранжавы – для прадуктаў з сярэдняй тлустасцю,
• цёмна -карычневы – для прадуктаў з высокай тлустасцю.
Але самае галоўнае - тое, што тэхналогіі вырабу, склад і якасць прадукцыі «Брэст-Літоўск» у ўпакоўцы з новым дызайнам засталіся нязменнымі. Малочныя прадукты «Брэст-Літоўск» па-ранейшаму вырабляюцца па старадаўніх рэцэптах з натуральнага каровінага малака высокай якасці і маюць асаблівы вытанчаны смак.
Да красавіка 2020 года ў крамах Беларусі і Расіі адначасова можа сустракацца і ў старым, і новым дызайне ўся серыя малочнай прадукцыі пад ГМ «Брэст-Літоўск».