Прыемная навіна для аматараў вытанчаных ласункаў! Лінейка сапраўдных грэчаскіх ёгуртаў «TEOS» папоўнілася яшчэ адным смачным і карысным дэсертам – двухслаёвым ёгуртам з грушай.
Як і ўся лінейка «TEOS», вырабленая па міжземнаморскіх рэцэптах, новы ёгурт з яркімі грушавымі ноткамі абсалютна натуральны. Ніякіх кансервантаў, загушчальнікаў і стабілізатараў! Яго асаблівасць – невысокая для катэгорыі класічных грэцкіх ёгуртаў тлустасць (5%), у спалучэнні з адмысловымі тэхналогіямі вытворчасці дазволіўшая стварыць дзіўны ёгурт з густой крэмавай і адначасова паветранай каністэнцыяй, насычаным сметанковым смакам, якая выдатна спалучаецца са спелай і духмянай грушай.
Нягледзячы на тое, што ў складзе «TEOSа» адсутнічае сухое малако, утрыманне бялку ў ім у 2 разы вышэй, чым у звычайных ёгуртах, што робіць яго асабліва каштоўным для здаровага харчавання, а непаўторны далікатны смак – у якасці бонуса.
Яшчэ адна унікальная асаблівасць навінкі малочнай кухні "Савушкін» - у спосабе спажывання. Пад натуральным ёгуртам «утоены» найсмачнейшы натуральны грушавы джэм. Вам застаецца толькі выбраць: ласавацца ім ў такім выглядзе або змяшаць іх разам.
Сакавітая груша і сметанковы ёгурт - падвоенае задавальненне для карыснага перакусу!