Калі і каляндар упарта прадказвае вясну, і ў паветры не зманліва вее самай юнай парой года надыходзіць час самага сытага і яркага свята сыходзячай зімы – Масленіцы. А пра тое, каб у гэтым годзе «зімовыя праводзіны» сталі для ўсіх незабыўнай падзеяй, з задавальненнем паклапацілася кампанія «Савушкін прадукт», якая ў мінулую нядзелю ўзяла ўдзел у яркім свяце ў загарадным цэнтры адпачынку Chalet Greenwood ...
Апоўдні на лясным узлеску маляўнічага наваколля Белага возера сабралася мноства гасцей, якіх чакалі вясёлыя песні, прываблівыя масленічныя гульні, мноства падарункаў і сюрпрызаў ад арганізатараў… Удосталь наспяваўшыся і наскакаўшыся, дарослыя і дзеці з апетытам частаваліся за «багатым сталом» з шляхетных ласункаў: чырвонай ікры, супу з аленіны і, вядома, кароннай стравы – бліноў з чырвонай рыбай, сырам, тварагом, сметанковым маслым і іншымі разнастайнымі начынкамі. Ну і як тут абысціся без смятаны ... І калі ўжо смятана, то толькі знатная - значыць «Брэст-Літоўск»! З ёй любая страва і смачней, і наедней.

У дадатак да шчодрых пачастункаў кампанія «Савушкін прадукт» падрыхтавала для гасцей і забавы на любы густ. Для самых спрытных і трапных – стралковы цір, а для жадаючых атрымаць асалоду ад прыроды і сонца ў спакойнай сямейнай атмасферы – утульная стылізаваная фотазона, дзе можна было пераўвасобіцца ў характэрны вобраз, прыбраўшыся ў хусткі, шапкі і валёнкі. Традыцыйна асаблівая ўвага - дзецям. Маленькія аматары павесяліцца былі ў захапленні ад масленічнага фэйс-арта: сонца на румяных шчоках, як сімвал Масленіцы, вяснушкі і чырвоныя губкі лепш за ўсё зазывалі доўгачаканую вясну ... Таксама ўсіх парадавала прыгожае анімацыйнае шоў. На нестандартным свяце не абышлося і без традыцыйных звычаяў: яркіх выступленняў народнага калектыву і абраду спальвання чучала.
Словам, гучнае масленічнае развітанне з зімой і прывітанне вясны ў Chalet Greenwood пры падтрымцы кампаніі «Савушкін прадукт» дакладна запомніцца гасцям на цэлы год наперад!