ТEOS запрашае мінчукоў на бясплатную фітнес-трэніроўку

04.03.2019
У Мінску 13 сакавіка можна будзе бясплатна пазаймацца ў фітнес-клубе «Адрэналін». А ўслед за сталіцай сацыяльны праект «Адкрытая трэніроўка TEOS» ахопіць яшчэ 6 гарадоў краіны. Мэта ў яго высакародная - навучыць беларусаў весці здаровы лад жыцця і правільна харчавацца, распавялі ў кампаніі «Савушкін прадукт».

Бясплатныя трэніроўкі будуць праходзіць у Мінску, Гомелі, Гродне, Брэсце, Пінску, Лунінцы і Оршы. Пускаць на заняткі фітнесам без білетаў і клубных карт будуць раз у месяц па папярэднім запісе. Паўдзельнічаць у праекце, арыентаваным на здоровы лад жыцця можа кожны, хто цікавіцца спортам на аматарскім узроўні і правільным харчаваннем.

Першая «Адкрытая трэніроўка TEOS» пройдзе 13 сакавіка а 18-ай гадзіне ў мінскім «Адрэналіне» (Чыгуначная, 138). Усіх удзельнікаў чакае занятак цягам у гадзіну, падчас якога можна будзе паспрабаваць розныя праграмы фітнесу і іншых напрамкаў. Для запісу трэба прайсці простую рэгістрацыю па спасылцы:

Рэгістрацыя на занятак

Колькасць месцаў абмежаваная!

Усе заняткі будуць групавымі. Яны будуць складацца такім чынам, каб быць карыснымі як для мужчын, так і для жанчын. Акрамя трэніроўкі і майстар-класа трэнера, усе ўдзельнікі атрымаюць асабістыя рэкамендацыі па правільным харчаванні.

«Праект павінен даць людзям дадатковы стымул весці здаровы лад жыцця. Тыя, хто ўжо займаюцца фітнесам, проста правядуць час з карысцю. А пачаткоўцы змогуць прыгледзецца да папулярных напрамкаў, каб пры жаданні працягваць трэніроўкі на сістэмнай аснове. Акрамя таго, мы раскажам і пакажам, як правільна харчавацца пасля трэніровак і растлумачым ролю ў гэтым малочных прадуктаў. Прафесіяналы ведаюць, што без правільнага рацыёну немагчыма дасягнуць патрэбны х вынікаў», - патлумачыла дырэктар па сувязях з грамадскасцю ААТ «Савушкін прадукт» Алена Бабкіна.

Гадавы праект, арыентаваны на здаровы лад жыцця рэалізуе кампанія «Савушкін прадукт» і сетка фітнес-клубаў «Адрэналін». Бясплатныя трэніроўкі будуць праходзіць раз у месяц да канца года.