Беларусы вызначылі самыя паспяховыя брэнды краіны. Ім стаў “Савушкін”, які абышоў уладальніка другога месца больш чым у 4 разы. Даследаванне спажывецкіх ведаў і пераваг правялі арганізатары прафесійнага конкурсу "Брэнд года-2021".
“Савушкін” узначаліў спіс самых вядомых і самых паспяховых брэндаў Беларусі, заваяваўшы Гран-Пры конкурсу. Дзесяткі брэндаў іншых кампаній, якія ўдзельнічалі ў апытанні, набралі значна менш за 5 % галасоў. І што важна, у гэтым апытанні ацэньваліся не толькі прадуктовыя брэнды.
Сярод рэгіёнаў найбольшую папулярнасць “Савушкін” атрымаў у роднай Брэсцкай вобласці. На другім месцы – Віцебская вобласць, а на трэцім – Мінск.
“У нашай кампаніі спажывец – галоўны арыенцір. Мы адкрыты для зносін і прапануем рынку натуральныя і запатрабаваныя прадукты высокай якасці. А яшчэ мы заўсёды імкнемся прыемна здзіўляць, радаваць спажыўцоў чымсьці новым, цікавым. І яны гэта цэняць, выбіраючы нашу прадукцыю. За гэта мы шчыра ўдзячныя кожнаму з іх. І сённяшнія ўзнагароды – гэта наша агульнае дасягненне”, – адзначае дырэктар па знешніх камунікацыях кампаніі “Савушкін прадукт” Алена Бабкіна.
Кампанія таксама ўдастоена 8 залатых медалёў у асноўных малочных катэгорыях. Такая ацэнка спажыўцоў. У прыватнасці, “Савушкін” прызнаны лепшым брэндам у цэлым у малочнай прадукцыі, а таксама ў тварагу, мяккіх і тварожных сырах. Цікава, што ў новай для сябе катэгорыі глазураваных сыркоў па ацэнцы спажыўцоў “Савушкін” ужо ў 2 разы апярэдзіў бліжэйшага канкурэнта. Лепшымі ў сваіх катэгорыях таксама сталі цвёрдыя сыры і сметанковае масла пад брэндам “Брэст-Літоўск”, а сярод плаўленых сыроў узнагародзілі золатам “Ласкавае лета”.


“Брэнд года” штогод выбірае лепшыя брэнды Беларусі з дапамогай нацыянальнага апытання. На гэты раз рэспандэнтамі сталі мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, якіх адабралі з больш чым 40 000 жадаючых. Яны прадстаўляюць усе гарады, у якіх пражываюць мінімум 50 000 чалавек. Даследаванне вызначае спантанныя веды, гэта значыць, спажыўцоў прасілі назваць беларускі брэнд, які яны лічаць найлепшым.