Глазураваныя сыркі «Савушкін» узялі гран-пры на міжнародным конкурсе «Малочны поспех-2021». Залатымі медалямі і дыпломамі таксама адзначаны дэсертная тварожная паста, сыры і сметанковае масла кампаніі «Савушкін прадукт». Конкурс праходзіў у межах VII Міжнароднага малочнага бізнес-форума, які адбыўся 21-23 верасня 2021 года ў Сочы.
Узнагароды атрымалі ўсе шэсць прадстаўленых на конкурс прадуктаў прадпрыемства. Гран-пры конкурсу здабылі тварожныя глазураваныя сыркі «Савушкін». Залатымі медалямі былі ўганараваны сметанковы сыр SVEŽA, сыр «Брэст-Літоўск маасдам» і дэсертная тварожная паста «Савушкін» какос-міндаль. Лаўрэатам конкурсу стала салодкае сметанковае несалёнае масла «Брэст-Літоўск».
Узнагароды прысуджаліся па выніках закрытай дэгустацыі, удзельнікі якой ведалі толькі агульную назву прадукту без пазнакі вытворцы. Падчас яе кожны дэгустатар праводзіў арганалептычную ацэнку якасці прадстаўленых узораў і прысвойваў ім ад аднаго да дзесяці балаў.
Конкурс «Малочны поспех» карыстаецца вялікім аўтарытэтам у малочнай галіне. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел 30 прадпрыемстваў з Расіі і Беларусі. За званне лепшых у 18 намінацыях спаборнічалі 154 прадукты.
«Прысуджэнне ўзнагароды – яркае пацверджанне прафесіяналізму ўсіх нашых супрацоўнікаў, якія распрацоўваюць рэцэптуры, выводзяць прадукты на рынак і сочаць за іх якасцю на ўсіх этапах ад поля да прылаўка магазіна. Мы любім сваю работу і ўсцешаны, што яна атрымоўвае такія высокія адзнакі прафесіяналаў і нашых спажыўцоў», – адзначылі ў кампаніі «Савушкін прадукт».
Конкурс «Малочны поспех-2021» праходзіў у межах VII Міжнароднага малочнага бізнес-форума ЕАЭС па вытворчасці і пераапрацоўцы малака. У рабоце форума прынялі ўдзел прадстаўнікі 138 арганізацый з Расіі, Беларусі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Новай Зеландыі, Польшчы і Францыі. Яго ўдзельнікі абмеркавалі надзённыя праблемы і сучасны стан малочнай галіны і малочнага рынку ў рэгіёне. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Малочны саюз Расіі.
