«Савушкін прадукт» выпусціў пітныя ёгурты-суперфуды

19.07.2021
«Савушкін прадукт» пашырыў асартымент пітных ёгуртаў, якія выпускаюцца пад гандлёвай маркай “Аптымаль”. На прылаўках магазінаў з’явіліся два новыя смакі з утрыманнем насення льну і клятчаткай. Ёгурты адносяцца да катэгорыі “суперфуды”, якія дазваляюць хутка дасягнуць адчування сытасці.   

Лінейку “Аптымаль” папоўнілі два новыя ёгурты. Іх аб’ядноўвае утрыманне клятчаткі і насення льну. Яшчэ іх адрозненне  ў новых смаках: першы — з персікам і манга, другі — з дурніцамі. 

Гэтак жа, як і астатнія ёгурты брэнда “Аптымаль”, новыя прадукты ўзбагачаны прабіётыкамі-біфідабактэрыямі, якія садзейнічаюць нармалізацыі абмену рэчываў і мікрафлоры кішэчніка. Разліваюцца ёгурты ў ПЭТ-бутэлькі па 260 грам, іх тлустасць 1,9% і яны могуць захоўвацца да 30 дзён пры абавязковым захаванні тэмпературнага рэжыму ад +2 °C да +6 °C. 

Прапанаваная навінка дазволіць разнастаіць  звыклы рацыён. Ёгурты з насеннем льну могуць выступіць у якасці  хуткага і карыснага перакусу. У склад насення льну ўваходзяць 3 віды каштоўных тлустых кіслот побач з жалезам, магніем, цынкам, кальцыем, фосфарам, каліем і мноствам вітамінаў. Разам гэтыя кампаненты падтрымліваюць нармальнае функцянаванне многіх сістэм арганізма. А злакі, якія ўваходзяць у склад ёгурту, з’яўляюцца крыніцай расліннай клятчаткі, якая адыгрывае важкую ролю ў працэсе абмену рэчываў і паляпшае страваванне. Дзякуючы гэтаму навінкі адносяцца да катэгорыі суперфудаў, якія дазваляюць хутка насыціцца і пры гэтым надаюць арганізму немалую карысць. 

Абодва новыя ёгурты ўжо паступілі ў продаж у магазіны і гандлёвыя сеткі рэспублікі. Пазнаць іх можна па вялікаму надпісу “Лён” у цэнтры ПЭТ-бутэлькі. 

Ёгурты “Аптымаль” маюць натуральны склад: без дадавання кансервантаў, стабілізатараў, штучных фарбавальнікаў і араматызатараў. Апроч ёгуртаў з насеннем льну пад гэтай гандлёвай маркай выпускаюцца яшчэ 3 смакавыя лінейкі: “Натуральны”, “Садавіна” і “5 злакаў”.