Ёгурт «TEOS» і сметанковае масла “Брэст-Літоўск” увайшлі ў шэраг лепшых прадуктаў прэміі Superior Taste Award ад Міжнароднага Інстытута Смаку. Больш за 200 славутых павароў і самелье рэстарацый Еўропы ацанілі смакавыя якасці прадуктаў.
Самую высокую ўзнагароду ў тры зоркі (з усіх магчымых) уручаюць прадукту, які набраў больш за 90 балаў па кансалідаванай ацэнцы “сляпой” дэгустацыі журы. Ёгурт «TEOS», па меркаванню самага прафесійнага ў свеце журы, набраў 93, 1 бал. А сметанковае масла “Брэст-Літоўск”, якое атрымала 1 зорку, ацанілі ў 77, 7 балаў.
Беларускія прадукты канкурыравалі са славутымі вытворцамі з Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Бельгіі, Нідэрландаў, Венгрыі і многіх іншых краін.
Прэмія Superior Taste Award лічыцца самай прэстыжнай і аб’ектыўнай ацэнкай смакавых якасцей прадукту. Усе прадукты тут тэсціруюцца “усляпую” (калі журы не ведае пра прадукт нічога, акрамя катэгорыі, у якой ён прадстаўлены) вялікай групай прафесіянальных экспертаў па смаку з 15 еўрапейскіх асацыяцый кулінараў і самелье.
У склад журы ўваходзяць лепшыя самелье і шэф-повары, адзначаныя зоркамі Мішлен, такія як Феран Сэнтэллес (галоўны самелье El Bulli Foundation), Мануэль Хімэнэс (лепшы самелье Іспаніі 2017 года), Ален Ноннэ (2 зоркі Мішлен на працягу 36 гадоў), Гаэтана Рагуні (пераможца Italy Bocuse d'Or 2017), Алан Каксон (вядучы шэф-повар BBC TV), Крысціна Фігейра (1 зорка Мішлен).
Каб пазбегнуць прадузятых ацэнак, і павары, і самелье тэсціруюць прадукт індывідуальна без абмеркаванняў з іншымі членамі журы падчас дэгустацыі.
«Членам журы не дэманструюцца ні этыкеткі, н інфармацыя пра кампанію ці краіна паходжання. Ні на адным з этапаў, ні да, ні падчас ацэнкі мы не ведаем, што прадукт быў выраблены той ці іншай кампаніяй, напрыклад, у Беларусі, бо ўсё засноўваецца толькі на смаку і якасці прадукта»,– тлумачыць прэзідэнт журы шэф-павароў Міжнароднага Інстытута Смаку Алан Коксан (Alan Coxon).
«Савушкін прадукт» не ўпершыню ўганароўваецца Міжнародным Інстытутам Смаку. Журы адзначае выключна чысты, натуральны склад і адсутнасць раслінных тлушчаў у беларускіх прадуктах. “Малочка” кампаніі «Савушкін прадукт» штогод з 2014 года атрымоўвае вышэйшыя ўзнагароды з рук гуру Еўрапейскай харчовай індустрыі.