«Савушкін прадукт» вывеў на рынак навінку — свежы сыр мацарэла пад брэндам SVEŽA.
Ён адносіцца да сямейства валакністых сыроў (pasta filata) хуткага выспявання. Вырабляецца ў выглядзе белых шарыкаў, зпакаваных разам з расолам, які стварае ідэальныя ўмовы для захоўвання прадукту. Навінка валодае мяккім, асаблівым смакам свежага малака.
Мацарэла цудоўна спалучаецца са свежай гароднінай (асабліва са спелымі таматамі), аліўкамі і вяндлінай. Ідэальна падыходзіць да прыгатавання салатаў і гарачых страў, такіх як піца, пірагі і амлеты. Яшчэ яе можна выкарыстоўваць для прыгатавання халодных закусак, такіх як бутэрброды і брускеты, а таксама ўжываць як самастойны прадукт. Гэта адзін з нятлустых сыроў, які з’яўляецца цудоўным варыянтам здаровых сняданкаў і вячэраў.
Мацарэла SVEŽA у сваім складзе не ўтрымлівае кансервантаў і вырабляецца з натуральнага пастэрызаванага малака па тэхналагічнаму працэсу, які адпавядае самым строгім стандартам якасці. Пасля памяшчэння сыру ва ўпакоўку кожная порцыя заліваецца расолам, дзякуючы якому сыр набывае больш насычаны смак, гладкую і шчыльную паверхню, а таксама падтрымліваецца неабходны ўзровень вільгаці.
Навінка выпускаецца ва ўпакоўках вагою 250 грам (з улікам расолу). Мацарэла SVEŽA выходзіць у двух варыянтах: класічная мацарэла — 1 вялікі белы шарык вагой 100 грам, мацарэла міні — 10 шарыкаў меншых памераў з агульнай вагой 100 грам.
У 100 грамах прадукта ўтрымліваецца 226 кілакалорый, 18 грам бялкоў і 18 грам тлушчаў. Тэрмін прыдатнасці навінкі — 30 дзён пры ўмовах выканання тэмпературнага рэжыму ад + 2 да + 6 градусаў.
Мацарэла SVEŽA ужо паступіла ў продаж ва ўсе буйнейшыя магазіны і гандлёвыя сеткі рэспублікі.
Брэнд SVEŽA спецыялізуецца на выпуску далікатных свежых сыроў з еўрапейскімі каранямі і даўняй кулінарнай гісторыяй, вытанчаным смакам. Апроч мацарэлы ў лінейцы сыроў брэнда прысутнічаюць фета, брынза, кеса бланка і тварожныя сыры.
Мацарэла SVEŽA вырабляецца на сучасным абсталяванні новага высокатэхналагінага завода ААТ “Савушкін-Орша”.