Першая тройка буйнейшых малочных кампаній у СНД

31.08.2021

«Савушкін прадукт» заняў трэцяе месца на рынку СНД сярод малочных кампаній па выніках прадаж у 2020 годзе

Кампанія “Савушкін прадукт” займае трэцяе месца сярод малочных вытворцаў па сукупнай выручцы на рынку краін СНД і пры гэтым застаецца несумненным лідарам малочнай галіны ў Беларусі. Пра гэта сведчаць вынікі сумеснага даследавання Нацыянальнага саюза вытворцаў малака Расіі (Саюзмолоко), кансалтынгавай кампаніі Streda Consulting і інфармацыйнага агенцтва Milknews.

Streda Consulting, Milknews і «Союзмолоко» прадставілі Топ-20 буйнейшых малочных кампаній Беларусі. Лідарам лакальнага рынку, як і чакалася, прызнаны “Савушкін прадукт”, выручка якога па выніках 2020 года наблізілася да $742 млн.

Складальнікі рэйтынгу адзначылі, што па аб’ёмах выручкі на рынку Саюзнай дзяржавы і ўсіх краін СНД беларускі лідар займае трэцяе месца, саступаючы толькі кампаніям Danone і «Вимм-Билль-Данн». Прычым адрыў кампаніі “Савушкін прадукт” ад канкурэнтаў, якія размясціліся ў рэйтынгу на чацвёртым, пятым і шостым месцах, павялічыўся ў 1,5–2 разы. Эксперты адзначаюць, што “Савушкін прадукт” з’яўляецца буйнейшым вытворцам сыроў і сыроваткі ў СНД.

 

Для даведкі:

Група кампаній “Савушкін прадукт” сёння — гэта 9 высокатэхналагічных сучасных вытворчых пляцовак, размешчаных у Брэсце, Бярозе, Баранавічах, Пінску, Століне, Камянцы, Іванава, Оршы і Копысі. Кожная пляцоўка мае сваю спецыялізацыю. Сярэднясутачны аб’ём пераапрацоўкі складае каля 3800 тон малака і 2800 тон сыроваткі.