У пошуках шчасця разам з СуперКідам

19.01.2018

Зіма – час цудаў. Час, калі мы асабліва востра жадаем адчуць цяпло родных і дзеліцца дабром і радасцю з усім светам ... І ў адзін з такіх дзён святочнага навагодняга карагоду, сапраўдная казка пастукалася ў Дом, у якім не толькі дзверы, але і сэрцы заўсёды адчынены для дабра і ўзаемадапамогі.

01.jpg

02.jpg

03.jpg

12 снежня "Жыткавіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам» сустракаў гасцей. І што за цудоўная, цёплая атрымалася сустрэча! Павіншаваць з зімовымі святамі да выхаванцаў цэнтра і дзяцей з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу прыехалі: актыўны і пазітыўны бурундучок «СуперКід» з кампаніі «Савушкін прадукт», Снягурка і памочніца Дзеда Мароза -доктар Цётка  Моця з казачнай малочнай краіны.

Госці з радасцю дзяліліся з хлопчыкамі і дзяўчынкамі добрым настроем, праводзілі конкурсы і эстафеты, танчылі і вадзілі карагоды. А СуперКід не толькі распавядаў усім: і вылікім, і маленькім (так-так, бацькі таксама з вялікай цікавасцю ўключыліся ў дыялог) аб карыснасці малака і малочных прадуктаў – вясёлы бурундучок навучыў дзяцей гатаваць для сябе і сваіх блізкіх смачныя ласункі, дзякуючы якім ён заўсёды поўны сіл і гатовы да любых прыгод. 

04.jpg

05.jpg

06.jpg

07.jpg

08.jpg

09.jpg

Кожны ўдзельнік свята падрыхтаваў сняданак, багаты бялком, вітамінамі і сотняй карысных для дзіцячага арганізму мікраэлементаў,  здольных зарадзіць энергіяй і добрым самаадчуваннем на цэлы дзень. Такое, здавалася б, складанае заданне не выклікала ў дзяцей ніякіх праблем: усё было лёгка, проста і смачна. –Чаму? - Бо ў аснове карысных сняданкаў былі – грэцкі ёгурт «Teos» і мяккі тварог «Нежный». А яшчэ, для таго каб падсілкавацца і зберагчы інтэнсіўны рытм актыўнага спартыўна-пазнавальнага мерапрыемства, усе хлопчыкі і дзяўчынкі атрымлівалі ад СуперКіда «сонечныя праменьчыкі», якіх нам так не хапае кароткімі зімовымі днямі, - ёгурты з кальцыем і вітамінам D.

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

Кульмінацыяй свята стала ўручэнне падарункаў ад імя гасцей і непадробнае шчасце на тварах усіх маленькіх ўдзельнікаў казачнага зімовага свята. Нездарма ж кажуць: «Калі хочаш быць шчаслівым, паводзь сябе так, як быццам ты ўжо шчаслівы!». І гэта сапраўды працуе: дзеці разам з СуперКідам пераканаліся ў гэтым на асабістым вопыце.

14.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg