«Савушкін прадукт» пашырыў асартымент выпускаемых сыроў: у лінейцы «Ласковое лето» поруч з традыцыйнымі з’явіліся плаўленыя сыры з кавалачкамі грыбоў, вяндліны, папрыкі, часнака і траў.
Кампанія «Савушкін прадукт» пачала выпускаць плаўленыя сыры без замяняльнікаў малочнага тлушчу з кавалачкамі напаўняльнікаў. Асартымент навінак прадстаўлены чатырма смакамі з кавалачкамі і класічным сметанковым смакам. Калі напаўняльнікі “грыбы” і “вяндліна” — дастаткова традыцыйныя і найбольш папулярныя ў працэсе вырабу плаўленых сыроў, то смакі “часнок з травамі” і “папрыка” выводзяцца на рынак упершыню.
Плаўленыя сыры вырабляюцца з цвёрдага сыру з дабаўкай сметанковага масла і вяршкоў і валодаюць густой кансістэнцыяй, іх лёгка можна наразаць і надзіраць. Плаўленыя сыры з кавалачкамі цудоўна падыходзяць для перакусу, а таксама для прыгатавання сырных супоў, бо яны выдатна плавяцца і надаюць прыемны водар гарачай страве.
Катэгорыя плаўленых сыроў ужо даўно не асацыюецца толькі з савецкім сырком “Дружба”. На прылаўках крам сёння можна сустрэць мноства прапаноў дадзенага віду сыру: пастападобныя, луставыя, каўбасныя. Кампанія “Савушкін прадукт” заўжды шукае цікавосткі для сваіх спажыўцоў. Сёння — гэта плаўленыя сыры з кавалачкамі грыбоў, вяндліны, папрыкі і часнака з травамі. Некаторыя з гэтых смакаў ужо знаёмы па лінейцы плаўленых сыроў «Ласковое лето», іншыя — выходзяць на рынак упершыню. Маем надзею, што нашы навінкі будуць даспадобы спажыўцам.
Новыя плаўленыя сыры «Ласковое лето» выпускаюцца ў форме лустачак па 80 грам у зручнай упакоўцы з опцыяй Easy open, сыр лёгка і хутка адкрываць. Масавая доля тлушчу складае 45%. Максімальны тэрмін захоўвання — 60 дзён пры ўмове выканання тэмпературнага рэжыму ад 0 да +6 градусаў °С.
Сыры з незвычайнымі смакамі ўжо паступілі ў продаж ва ўсе буйныя гандлёвыя сеткі Беларусі.