Кардынальнае абнаўленне лінейкі ёгуртаў “Аптымаль”

09.10.2020

«Савушкін прадукт» унёс змены ў лінейку прабіятычных ёгуртаў, якія выпускаюцца пад брэндам “Аптымаль”. Цяпер яны выпускаюцца ва ўпакоўцы з абсалютна новым дызайнам. Асартыментная лінейка абноўлена смакамі і ўдасканаленымі рэцэптурамі.

Самым запамінальным элементам новага дызайну ўпакоўкі стала вялікая белая літара “О” на зялёным фоне, якая ад гэтага часу будзе прысутнічаць на ўсіх ёгуртах маркі “Аптымаль”. Увесь асартымент цяпер выразна падзелены на 3 смакавыя лінейкі: “Натуральны” (без напаўняльнікаў і цукру), “Садавіна” і “5 злакаў”. Для спрашчэння выбару цяпер зручна карыстацца колеравай навігацыяй па смаках.

Новы дызайн робіць прадукцыю брэнда больш пазнавальнай і дапамагае патэнцыйнаму пакупніку хутчэй знайсці патрэбны прадукт. Вялікая літара “О” выдзяляе прадукт на паліцы і прыцягвае да яго ўвагу, а буйныя і апетытныя выявы садавіны і злакаў дазваляюць адразу ж знайсці ўлюбёны смак.

Натуральны ёгурт “Аптымаль” без напаўняльнікаў і цукру захаваў сваю ранейшую рэцэптуру. У асартыменце ж ёгуртаў са злакамі адбыліся некаторыя змены. У прыватнасці, палепшаны смакавыя характарыстыкі прадуктаў за кошт увядзення новай лінейкі напаўняльнікаў, якія ўключаюць у сябе набор з 5 карысных для стрававання злакаў і клятчаткі льну, адценены прыемнымі садавінава-ягаднымі смакамі. Іх можна пазнаць па надпісу “5 злакаў” на ўпакоўцы.

«Савушкін прадукт» таксама прапаноўвае новыя смакі ў лінейцы пітных ёгуртаў: “інжыр-злакі”, “чарніцы-злакі” і “манга-ананас”.

«Сёння кірунак функцыянальных малочных прадуктаў карыстаецца ў спажыўцоў асаблівым попытам. Мы рады, што правільнае харчаванне і здаровы лад жыцця сталі трэндам сучаснага грамадства. І сёння мы з задавальненнем прапаноўваем сваім спажыўцам абноўленую і ўдасканаленую новымі рэцэптурамі лінейку прабіятычных ёгуртаў “Аптымаль”, узмоцненую формулай з 5 карысных злакаў, якія ў комплексе з біфідабактэрыямі спрыяюць паляпшэнню стрававання», – адзначае Алена Бабкіна, дырэктар па сувязях з грамадскасцю кампаніі “Савушкін прадукт”.

Пад гандлёвай маркай “Аптымаль” выпускаюцца ёгурты, узбагачаныя прабіётыкамі-біфідабактэрыямі, якія спрыяюць нармалізацыі абмену рэчываў і мікрафлоры страўніка. Яны маюць тлустасць 2% і захоўваюць усе свае карысныя якасці да 30 дзён пры захаванні тэмпературнага рэжыму ад +2 °C да +6 °C.