БЕЛАРУСЫ ВЫБІРАЮЦЬ ПРАДУКТЫ ДЛЯ АКТЫЎНАГА І ЗДАРОВАГА ЖЫЦЦЯ: ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ ПРЭМІІ «НАРОДНАЯ МАРКА-2026»

09.12.2025

Падведзены вынікі прэміі «Народная марка 2026»: Гран-пры ў катэгорыі «Прадуктовыя тавары» і ўзнагарода «Народнае прызнанне» — у кампаніі «Савушкін».

народная_марка_2026.jpg

На ўрачыстай цырымоніі ў Мінску 5 снежня пераможцам былi ўручаныя высокія ўзнагароды і дыпломы за перамогу ў сямі асобных прадуктовых катэгорыях — знак безумоўнага прызнання і любові спажыўцоў.

Жыхары нашай краіны аддалi за любімыя брэнды больш за 350 000 галасоў.

Беларусы прызналі лепшымі ў сваёй катэгорыі салатныя сыры SVEŽA (марку адзначылi 73.5% рэспандэнтаў), глазураваныя сыркі «Савушкін» (73.25%). Ёгурту TEOS і плаўленым сырам «Брэст-Літоўск» аддалi перавагу больш за палову апытаных. Лiдарамi спажывецкага прызнання таксама сталi цвёрдыя і паўцвёрдыя сыры «Брэст-Літоўск» (47,06%), ёгуртны напой «Аптымаль» (44,92%), малочныя кактэйлі ТОП (40,79%).

«Перамога ў прэміі «Народная марка» для нас у першую чаргу — знак даверу спажыўцоў, якiя выбiраюць нас кожны дзень. Гэта натхняе ўсю каманду працягваць працаваць над стварэннем смачных, натуральных і карысных малочных прадуктаў, якiя напаўняюць энергiяй для актыўнага і здаровага жыцця, — адзначылі прадстаўнікі кампаніі. — Бо тысячы беларускіх сем'яў ведаюць: усюды, дзе ёсць лагатып «Савушкін», — заўсёды выдатная якасць».

***

«Народная марка» – штогадовая прэмія спажывецкага прызнання, якая вось ужо амаль 20 гадоў вызначае брэнды-лідары ў Беларусі. У прэміі адсутнічае прафесійнае журы, а любімыя гандлёвыя маркі выбіраюць спажыўцы, запаўняючы анкеты прэміі па шырокім пераліку намінацый тавараў і паслуг масавага попыту. Пытанні ў анкетах адкрытыя, без падказак і гатовых варыянтаў адказаў.