Тосты з маладым сырам, радыскай і яйкам пашот

Што спатрэбіцца
КРОК 1
Хлеб злёгку падсушыць на сухой разагрэтай патэльні з абодвух бакоў
КРОК 2
Сыр нацерці, радыску нарэзаць танкімі лустачкамі і заліць на 5 хвілін ледзяною вадою.
КРОК 3
На адну лустачку хлеба выкласці сыр і зялёную цыбулю, накрыць другой і абсмажваць на сухой патэльні з абодвух бакоў, пакуль сыр не пачне плавіцца, а хлеб не набудзе залацісты колер.
КРОК 4
Наліць невялікую колькасць вады у сатэйнік ці каструлю, давесці да слабага кіпення і зменшыць агонь.
КРОК 5
Яйка разбіць у асобную філіжанку (важліва не парушыць жаўток), у вадзе з дапамогаю калатоўкі зрабіць варонку і ўліць у яе яйка. Гатаваць на слабым агні 2 хвіліны, каб жаўток застаўся вадкім.
КРОК 6
Выйняць яйка шумоўкаю і апусціць у ледзяную ваду.
КРОК 7
Радыску прасушыць і змяшаць з зелянінай, пасаліць і заправіць ільняным алеем.
КРОК 8
Выкласці тост з яйкам пашот зверху на талерку разам з радысам і хутчэй падаваць, пакуль тост не састыў.